Сейм (рака)
Выгляд
| Сейм | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 748 км |
| Басейн | 27 500 км² |
| Расход вады | каля 105 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Белгародская вобласць, Чарнігаўская вобласць і Сумская вобласць |
| • Каардынаты | 51°22′16,68″ пн. ш. 37°07′02,28″ у. д.HGЯO |
| Вусце | рака Дзясна |
| • Каардынаты | 51°27′34,91″ пн. ш. 32°33′49,31″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро |
|
|
|
| Краіна | Расія, Украіна |
| Рэгіён | Белгародская вобласць, Курская вобласць, Сумская вобласць, Чарнігаўская вобласць |
| Код у ДВР | 04010001312106200004150 і 04010001212106200004150 |
Сейм — рака ў Белгародскай і Курскай абласцях Расіі, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях Украіны, левы прыток ракі Дзясна (басейн Дняпра).
Даўжыня складае 748 км, плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады каля 105 м³/с. Працякае ў шырокай даліне праз Сярэднярускае ўзвышша і Прыдняпроўскую нізіну. Пераважная шырыня рэчышча 80—100 м, даліны — 9—12 км. Рэчышча звілістае, суправаджаецца шматлікімі старыцамі і пойменнымі азёрамі. Правы бераг высокі, круты, левы — пакаты. Замярзае ў канцы лістапада — снежні, ледаход у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У нізоўі мясцовае суднаходства.
Каля ракі гарады Льгоў, Рыльск, Путыўль, Батурын.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 382. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)