Мікалай Мікалаевіч Яромушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Яромушкін
Дата нараджэння 15 снежня 1925(1925-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1943(1943-10-21) (17 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Мікалай Мікалаевіч Яромушкін (1925-1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Яромушкін нарадзіўся 15 снежня 1925 года ў вёсцы Наватроіцк (цяпер — Салтонскі раён Алтайскага краю). Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў у калгасе. У студзені 1943 года Яромушкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 218-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У ноч з 26 на 27 верасня 1943 года Яромушкін у складзе сваёй роты пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Неданчычы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. У далейшым ён прыняў актыўны ўдзел у адбіцці некалькіх дзясяткаў варожых контратак, асабіста знішчыўшы 6 салдатаў і афіцэраў праціўніка. 21 кастрычніка 1943 года Яромушкін загінуў у баі каля вёскі Новая Лутава Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пахаваны на вайсковых могілках у вёсцы Дзяражычы[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі чырвонаармеец Мікалай Яромушкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Помнік Яромушкіну ўсталяваны ў вёсцы Сузоп Салтонскага раёна[1].

Зноскі

  1. а б в г Ерёмушкин Николай Николаевич (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013. Праверана 2013-3-10.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Боевая слава Алтая. 3 е изд., испр. и доп. Барнаул, 1978. / стр.76.
  • Кузнецов И. И., Джога И. М. Золотые Звезды Алтая. Барнаул, 1982. / стр.70-71.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск,1984. / стр.162-163.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]