Мікалай Паўлавіч Пятроў
Мікалай Паўлавіч Пятроў | |
---|---|
руск.: Николай Павлович Петров | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 (25) мая 1836 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1920[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Мікалаевіч Пятроў |
Род дзейнасці | інжынер-механік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | механіка, транспартная інжынерыя[d][2], прыкладная механіка[2] і гідрадынаміка[2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Васільевіч Астраградскі |
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Паўлавіч Пятро́ў[3] (руск.: Николай Павлович Петров; 25 мая 1836 — 15 студзеня 1920) — рускі вучоны ў галіне механікі і інжынер, генерал-інжынер, прафесар, Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1894). Бацька М. М. Пятрова.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1855 годзе скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус. З 1855 годзе ў чыне прапаршчыка служыў у лейб-гвардзейскім Фінляндскім палку. У 1857 годзе скончыў афіцэрскія класы Мікалаеўскага інжынернага вучылішча і служыў на кафедры матэматыкі пад кіраўніцтвам М. В. Астраградскага. У 1866 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку за мяжу з мэтай вывучэння прыкладной механікі. Пасля вяртання з камандзіроўкі ў 1866 годзе выкладаў у Мікалаеўскай інжынернай акадэміі і з 1871[3][4] года ў Санкт-Пецярбургскім практычным тэхналагічным інстытуце. У 1888—1892 гадах займаў пасаду старшыні Упраўлення казённых дарог, з 1892 года старшыня Інжынернага савета Міністэрства шляхоў зносін, з 1893 года — сябра (намеснік) міністра шляхоў зносін. У 1895 годзе кіраваў Камісіяй па збудаванню Сібірскай чыгункі[4].
У 1896—1905 гадах М. П. Пятроў старшыня Імперскага рускага тэхнічнага таварыства, з 1900 года член Дзяржаўнага савета, з 1907—1915 гадах старшыня яго 2-а дэпартамента[5].
Па ініцыятыве М. П. Пятрова створана Маскоўскае інжынернае вучылішча ведамства шляхоў зносін (сучасны Расійскі ўніверсітэт транспарту)[5].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па гідрадынамічнай тэорыі змазкі, тэорыі вісказіметрыі, прыкладной механіцы, чыгуначнай тэхніцы. Вывеў закон трэння пры наяўнасці змазкі, заклаў асновы гідрадынамічнай тэорыі трэння ў машынах. Праводзіў даследаванне метадаў разліку цягі цягнікоў, ціску колаў на рэйкі і іх трываласці, дзейнасці тармазных сістэм на чыгуначным транспарце.
Зноскі
- ↑ а б Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ а б Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ а б Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пятроў Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 168—169. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Петров Николай Павлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль Мікалая Паўлавіча Пятрова на афіцыйным сайце РАН (руск.)
- Петров Николай Павлович (13.5.1836 — 15.1.1920) Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.) // Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута
- Учёные и изобретатели. // История РЖД(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1836 годзе
- Нарадзіліся ў Трубчэўску
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1920 годзе
- Памерлі ў Чарнаморскай губерні
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інжынеры Расійскай імперыі
- Фізікі Расійскай імперыі
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Ваенныя інжынеры