Мікалай Паўлавіч Хмялёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Паўлавіч Хмялёў
Род дзейнасці акцёр, тэатральны рэжысёр
Дата нараджэння 28 ліпеня (10 жніўня) 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1945(1945-11-01)[1] (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Nadezhda Kiselyova[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія

Мікалай Паўлавіч Хмялёў (28 ліпеня [10 жніўня] 1901, Сормава — 1 лістапада 1945, Масква) — савецкі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1937). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941, 1942, 1946 — пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Сормава (цяпер раён Ніжняга Ноўгарада). Вучыўся ў прыватным рэальным вучылішчы Н. Н. Субоцінай ў Сормава, а пасля яго закрыцця — у 2-й гімназіі Ніжняга Ноўгарада ў Канавіне.

Пасля пераезду сям’і ў Маскву, з 1916 года вучыўся ў 6-й Маскоўскай гімназіі, з 1919 — адначасова на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта і ў 2-й Студыі МХТ. У 1924 годзе Студыя ў поўным складзе ўлілася ў трупу Маскоўскага Мастацкага тэатра (МХАТ).

Мікалай Хмялёў стаў адным з самых яскравых прадстаўнікоў так званага «другога пакалення» артыстаў МХАТа; сярод лепшых яго роляў — цар Фёдар у трагедыі А. К. Талстога «Цар Фёдар Іаанавіч», Карэнін ў «Ганне Карэнінай» Л. М. Талстога, Тузенбах ў «Трох сёстрах» А. П. Чэхава.

Вёў рэжысёрскую і педагагічную працу. У 1932 годзе стварыў тэатр-студыю, уліўшыся ў 1937 годзе ў Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай, мастацкім кіраўніком якога ён быў у 1937—1945 гадах.

У 1943—1945 гадах — мастацкі кіраўнік МХАТа.

Зноскі

  1. а б Хмелёв Николай Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]