Аляксей Канстанцінавіч Талстой
Аляксей Канстанцінавіч Талстой | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Краснорогский[1] |
Дата нараджэння | 24 жніўня (5 верасня) 1817[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня (10 кастрычніка) 1875[1][3][2] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Пятровіч Талстой[d][1][2] |
Маці | Ганна Аляксееўна Пяроўская[d][2] |
Жонка | Соф’я Андрэеўна Бахмецьева[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, раманіст, перакладчык |
Гады творчасці | 1830 — цяп. час |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасня) 1817, Пецярбург — 28 верасня (10 кастрычніка) 1875, c. Красны Рог, зараз Почапскі раён Бранскай вобласці) — рускі пісьменнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім універсітэце. Займаў высокія дыпламатычныя (1837—1840) і прыдворныя пасады. З 1861 у адстаўцы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першая фантастычная аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). З 1854 у час. «Современник» друкаваў парадыйна-сатырычныя вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўданімам Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай…» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драматычнай трылогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм палітычнай барацьбы ў Расіі XVI—XVII ст.
Аўтар праніклівай лірыкі, з ярка выяўленым музычным пачаткам, псіхалагічных навел у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»). Многія вершы пакладзены на музыку П. Чайкоўскім, М. Рымскім-Корсакавым, М. Мусаргскім, С. Рахманінавым і інш.
На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[5], Хведар Жычка.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Собр. соч. Т. 1—4. М., 1969.
- Соч. Т. 1—2. М., 1981.
- Полн. собр. стихотворений. Т. 1—2. Л., 1984.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Лотман Л. М. Толстой А. К. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 539–542.
- ↑ а б в г д е С. Венгеров Толстой, Алексей Константинович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 442–447.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Толстой Алексей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Талстой // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стафеев Г. Н. Сердце полно вдохновенья: Жизнь и творчество А. К. Толстого. Тула, 1973.
- Жуков Д. Алексей Константинович Толстой. М., 1982.
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1817 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Чарнігаўскай губерні
- Выпускнікі Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расіі
- Паэты Расіі
- Рускамоўныя паэты
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Талстыя