Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў
Выгляд
Мікалай Сцяпанавіч Палянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2005 |
Грамадзянства | Беларуская ССР → Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт і пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц і Леў Мееравіч Лейтман |
Член у |
Мікала́й Сцяпа́навіч Палянко́ў (19 снежня 1921, Барань — 2005) — беларускі мастак. Член БСМ з 1956 года[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1938 па 1941 гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1949 годзе паспяхова скончыў Растоўскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам В. К. Дзежыца і Л. М. Лейтмана. З 1958 года ўдзельнічаў у абласных і рэспубліканскіх выставах. Жывапісец, працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу. Ствараў партрэты працаўнікоў вёскі, лірычныя пейзажы Гомельшчыны[2].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў і працаваў у Гомелі, Беларусь.
Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]
- «На іспытах» (1954)
- «У звальненні» (1964—1965)
- «Завочніца»
- «Час экзаменаў» (1967)
пра Вялікую Айчынную вайну:[правіць | правіць зыходнік]
- «Бярозавы сок» (1968—1969)[3]
Зноскі
- ↑ Полянков Н.С. (руск.). Галерея ДК. Праверана 30 студзеня 2018.
- ↑ Полянков Н.С. 1921 (руск.). Соцреализм. Праверана 30 студзеня 2018.
- ↑ Выставка одной картины «Березовый сок» белорусского живописца Николая Полянкова. (руск.). Гомельский дворцово-парковый ансамбль. Праверана 30 студзеня 2018.