Перайсці да зместу

Мікалай Сямёнавіч Місюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сямёнавіч Місюк
Дата нараджэння 19 снежня 1919(1919-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1990(1990-10-13) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, урач, неўролаг, хірург, загадчык кафедры, дэкан, нейрахірург, паэт, пісьменнік
Навуковая сфера нейрахірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1957) і член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР[d][1] (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Аляксандр Яфімавіч Сямак
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Мікалай Сямёнавіч Місюк (19 снежня 1919, г. Котлас, Архангельская вобласць, Расія — 13 кастрычніка 1990) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1957), прафесар (1958). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заснавальнік педагагічнай школы неўрапатолагаў Беларусі.

Скончыў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію (1942; ад’юнктура, 1948).

Працаваў у Ленінградскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава (1948—1956, асістэнт, з 1949 — дацэнт кафедры нервовых хвароб); Архангельскім медыцынскім інстытуце (1956—1960, загадчык кафедры нервовых хвароб); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1990; у 1960—1989 — загадчык кафедры нервовых хвароб, з 1989 — прафесар).

Памёр 13 кастрычніка 1990 года, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: механізм работы мозга ў норме і паталогіі; пытанні нейракібернетыкі і прыкладной кібернетыкі; укараненне ў клінічную неўрапатологію прыкладных аспектаў тэорыі інфармацыі і распазнавання захворванняў нервовай сістэмы чалавека на базе электронна-вылічальнай тэхнікі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (вершы, проза).

Ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.

Зноскі

  • Опыт интрацеребральных инфекций лекарственных веществ : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. С. Мисюк. — Ленинград, 1956.
  • Мисюк Николай Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 116.
  • Місюк Мікалай Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Николай Семенович Мисюк // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 1. С. 83—84.
  • Мисюк Николай Семенович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 195—197.