Мікалай Уладзіміравіч Собалеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Собалеў
Дата нараджэння 28 мая 1935(1935-05-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 2022(2022-03-25) (86 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера петралогія, мінералогія і геахімія
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Уладзіміравіч Со́балеў[2] (руск.: Николай Владимирович Соболев; 28 мая 1935, Ленінград — 25 сакавіка 2022) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (РАН) (1990, член-карэспандэнт з 1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 мая 1935 года ў Ленінградзе. Сын У. С. Собалева.

Скончыў Львоўскі ўніверсітэт у 1958 годзе і працаваў у ім загадчыкам Мінералагічнага музея. З 1960 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР у Новасібірску. З 1981 года займаў пасаду намесніка дырэктара, з 1984 года — дырэктара інстытута. У 1990—2006 гадах дырэктар Інстытута мінералогіі і петраграфіі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (у складзе Аб’яднанага інстытута геалогіі, геафізікі і мінералогіі). З 2006 года М. У. Собалеў працаваў у Інстытуце геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН, саветнік РАН.

Памёр 25 сакавіка 2022 года[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы М. У. Собалева па выяўленню ўмоў утварэння прыродных алмазаў і іх радовішчаў розных генетычных тыпаў. Распрацаваў мінералагічныя крытэрыі алмазаноснасці кімберлітаў, методыку прэцызійнага аналізу сілікатных мінералаў з выкарыстаннем мікразандзіравання і інш.

Член бюро Аддзялення навук аб Зямлі Сібірскага аддзялення РАН з 2002 года, ганаровы член з 1987 года і віцэ-прэзідэнт з 2004 года Расійскага мінералагічнага таварыства, ганаровы член Еўрапейскага саюза геалагічных навук з 1989 года, Лонданскага геалагічнага таварыства з 1994 года, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1993 года, член Еўрапейскай акадэміі навук з 1993 года, Мінералагічнага таварыства Амерыкі з 1998 года, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі ў 1990—1994 гадах[4]. Член Навуковага савета INTAS (2001—2003)[4]. Галоўны рэдактар часопіса «Геалогія і геафізіка» Сібірскага аддзялення РАН (з 1997 года)[4].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]