Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў
Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў | |
---|---|
руск.: Владимир Степанович Соболев | |
Дата нараджэння | 17 (30) мая 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1982[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Уладзіміравіч Собалеў, Alexander Sobolev[d] і Stephan V. Sobolev[d] |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, геолаг |
Навуковая сфера | крышталяграфія[3], петраграфія, мінералогія[3] і геалогія[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук (1938) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Сцяпанавіч Со́балеў[4] (руск.: Владимир Степанович Соболев; 30 мая 1908 — 1 верасня 1982) — савецкі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (1938), прафесар (1939), член-карэспандэнт Акадэміі навук Украінскай ССР (1951), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Луганск. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1930—1941 гадах працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце ў Ленінградзе і адначасова выкладаў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Іркуцку, выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і быў кансультантам у Сібірскім геолагаразведачным упраўленні. У 1943—1945 гадах зноў працаваў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. З 1945 года У. С. Собалеў жыў у Львове. Да 1958 года займаў пасаду загадчыка кафедры петраграфіі Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў 1947—1958 гадах працаваў у Інстытуце геалогіі карысных выкапняў Акадэміі навук Украінскай ССР.
З 1958 года У. С. Собалеў працаваў у Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР у Новасібірску, куды пераехаў па прапанове акадэміка М. А. Лаўрэнцьева[5]. У 1958—1981 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута геалогіі і геафізікі. У 1960—1981 гадах прафесар, 1960—1980 гадах загадчык кафедры петраграфіі і мінералогіі, у 1962—1971 гадах дэкан геолага-геафізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1981 года У. С. Собалеў у Маскве на пасадзе дырэктара Мінералагічнага музея імя А. Я. Ферсмана Акадэміі навук СССР.
Памёр 1 верасня 1982 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[5].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы У. С. Собалева ў галіне петралогіі трапаў, фізіка-хімічычных асноў петраграфіі магматычных горных парод, даследаванні фацый метамарфізму Сібірскай платформы і тэрыторыі Украіны. Узначаліў даследаванні па геалогіі алмазных радовішчаў, праводзіў петраграфічныя даследаванні вывергнутых і метамарфічных парод. Даў вызначэнне межаў і аб’ёму фацый высокага ціску. Адзін са стваральнікаў арыгінальнай схемы метамарфічныых фацый, адзін з аўтараў карт метамарфічныы фацый СССР (1966) і Еўропы (1974). Распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння жалезіста-магнезіяльных мінералаў, склаў дыягнастычныя дыяграмы і ўсталяваў важныя заканамернасці ізамарфізму ў мінералах і інш. Пад У. С. Собалева кіраўніцтвам створана методыка вырошчвання крышталёў смарагду.
Ганаровы член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства, Геаграфічнага таварыства СССР і шэрагу замежных геалагічных таварыстваў (Чэхаславакіі, Венгрыі, Балгарыі, Францыі), прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі (1974—1978). Старшыня Міжведамаснага петраграфічнага камітэта пры Аддзяленні геолага-геаграфічных навук Акадэміі навук СССР (1975—1982).
Сярод апублікаваных прац:
- Петрология траппов Сибирской платформы, 1936;
- Введение в минералогию силикатов, 1949:
- Геология месторождений алмазов Африки, Австралии, острова Борнео и Северной Америки. — М., 1951;
- Физико-химические основы петрографии изверженных горных пород. — М., 1961 (разам з А. М. Зварыкіным);
- Фации метаморфизма. — М., 1970 (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- 2 ордэны Леніна (1967, 1978)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1955)
- Залаты медаль святога Георгія Барселонскай акадэміі навук ((1975)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя медалі
- Сталінская прэмія II ступені (1950)
- Ленінская прэмія (1976)
- Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай АССР (1976)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе імем акадэміка У. С. Собалева названы новы мінерал сабалевіт, адкрыты на Кольскім паўвостраве. У гонар У. С. Собалева названы адназ аўдыторый Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вуліца ў горадзе Мірны. Сібірскім аддзяленнем РАН заснавана прэмія для маладых вучоных. Імя У. С. Собалева прысвоена Інстытуту геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Соболев Владимир Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Собалеў Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Соболев Владимир Степанович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Уладзіміра Сцяпанавіча Собалева на афіцыйным сайце РАН
- Соболев Владимир Степанович // Российская академия наук. Сибирское отделение: Персональный состав / Сост. Е. Г. Водичев и др. — Новосибирск: Наука, 2007. — С. 236—237. (руск.)
- Соболев Владимир Степанович // Музей истории Новосибирского государственного университета (руск.)
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Луганску
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары геолага-мінералагічных навук
- Прафесары
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Геолагі СССР
- Дэканы