Перайсці да зместу

Мікалай Фёдаравіч Ястржэмбскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фёдаравіч Ястржэмбскі
Дата нараджэння 11 ліпеня 1808(1808-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1874
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковы работнік
Навуковая сфера супраціўленне матэрыялаў, будаўнічая механіка і мостабудаванне[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Васільевіч Астраградскі

Мікалай Феліксавіч (Фёдаравіч) Ястрэбскі (Ястржэмбскі; 10 ліпеня 1808, Такліноў, Рэчыцкі павет1874) — інжынер, педагог, гісторык навукі і тэхнікі.

Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям’і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне і адукацыю атрымаў дома. У 1830 годзе скончыў матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін[1].

Па заканчэнні ў 1832 інстытута Ястржэмбскі пакінуты ў ім у якасці рэпетытара, а ў 1837 прызначаны памочнікам прафесара на кафедры будаўніцтва і практычнай механікі. Адначасова ён выкладаў практычную механіку ў Тэхналагічным інстытуце і механіку ў 2-м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий[ru]», у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў і перакладаў[1].

Апублікаваў укладзены ім «Курс практычнай механікі» (т. 1—2, 1837—1838), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 годзе Ястржэмбскі прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэдактара «Журнала… путей сообщения…», а ў 1844 годзе — прафесарам механікі і складання заводскіх праектаў[1].

Пасля 15-гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін Ястржэмбскі прызначаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добраўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва і ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску і цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабудаваны паравы млын. Пасяліўшыся канчаткова ў Магілёве, Ястржэмбскі загадваў гэтым млыном[1].

Незадоўга да смерці выдаў новую працу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэрыі»[1].

Быў вялікім аматарам мастацкай літаратуры і гарачым прыхільнікам літаратурнага таленту М. В. Гогаля. Памёр у 1874 годзе ў Магілёве[1], пахаваны на мясцовых Польскіх могілках[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Ястрэбскі (Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  2. История Могилева: инженер Николай Ястржембский » MASHEKA - информационный портал Могилёва. Новости Могилева, интервью с могилевчанами (руск.). MASHEKA - информационный портал Могилёва. Новости Могилева, интервью с могилевчанами. Праверана 23 кастрычніка 2023.


  • Ястрэбскі (Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  • Гусак А. А. Практичная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.