Мікалай Цітавіч Гардзеенка
Мікалай Цітавіч Гардзеенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1938 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Мікалай Цітавіч Гардзеенка (18 верасня 1938, в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Малодшы брат мастака Уладзіміра Гардзеенкі.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва, галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, з 1976 года — інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1981 года — дырэктар Мінскпраекта, з 1987 года — намеснік дырэктара Белрамдарпраекта па архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1960 года. Пражывае ў г. Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Магілёва (1968), Цэнтральнага раёна Мазыра (1968), зоны НДІ Акадэмгарадка АН БССР, раёна Рылаўшчына (1970), праект забудовы эксперыментальнага мікрараёна Захад-1 (1979) у Мінску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гордеенко Николай Титович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Члены КПСС
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Мазыра
- Архітэктары Мінска