Уладзімір Цітавіч Гардзеенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Уладзімір Цітавіч Гардзеенка
Дата нараджэння 6 ліпеня 1936(1936-07-06) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці сцэнограф, мастак, педагог
Месца працы
Вучоба
Член у

Уладзімір Цітавіч Гардзеенка (нар. 6 ліпеня 1936, в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы брат архітэктара Мікалая Гардзеенкі.

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе. У 1975—1978 галоўны мастак Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Выкладчык Мінскага мастацкае вучылішча ў 19631970 гадах, Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута у 1973—1975 і 1978—1993 гадах, у 1993—1996 у Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы Гардзеенкі вызначаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, яркай дэкаратыўнасцю вобразнай мовай. У тэатры юнага гледача аформіў спектаклі: «На ўсіх адна бяда» П. Макаля, «Партызанская зона» К. Губарэвіча (абодва 1976), «Міколка-паравоз» М. Лынькова (1977), «Эдзіт Піяф» В. Лягентава (1978) і інш.; у Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі — «Мая жонка — ілгуння» В. Ільіна і У. Лукашова (1989). Аўтар станковых твораў «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Слова пра Беларусь» (1983), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная вышыня» (абедзве 1984), «Процістаянне» (1985), пейзажаў «Край дзеда Талаша» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1995), серый нацюрмортаў «Кветкі Чарнобыля» (19861996), «Сто сустрэч з Радзімай (Пасля Чарнобыля)» (19861996).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]