Перайсці да зместу

Мікола Антонавіч Чарнецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Антонавіч Чарнецкі
Настаўнікі Клецкай гімназіі. Другі злева - Мікалай Чарнецкі
Настаўнікі Клецкай гімназіі. Другі злева - Мікалай Чарнецкі
Род дзейнасці публіцыст, педагог, палітык
Дата нараджэння 22 мая 1899(1899-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1944(1944-01-19) (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Міко́ла Анто́навіч Чарне́цкі (22 мая 1899, в. Малыя Азяраны, каля Крынак — 19 студзеня 1944, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, педагог.

Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. З 1919 года актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гродне, сябра БПСР. Да 1921 года быў у бежанстве ў Расіі, дзе загінула ўся яго сям’я.

Скончыў курсы на атрыманне атэстата за сярэднюю школу ў Юзафове. З 1921 года жыў у Празе. З 1923 года вучыўся ў Пражскім універсітэце. Скончыўшы ўніверсітэт, абараніў дысертацыю «Польска-маскоўская вайна 1632—1634 гадоў» са ступенню доктара філософіі (1929). Удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху, сябра Беларускага (Крывіцкага) культурнага таварыства імя Ф. Скарыны ў Празе. Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіў у замежнае бюро БПСР у Празе (1923—1929).

У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназій у Радашковічах і Клецку. У 1931—1939 гадах жыў у Вільні, дзе разам з А. Аніськам выдаваў часопіс «Золак». За дзейнасць у беларускім нацыянальна-вызвольным руху пераследаваўся польскімі ўладамі.

У 1939 годзе савецкія ўлады прызначылі яго дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 года — кіраўніком асветы Крынкаўскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падполля.

Па-зверску забіты польскімі тэрарыстамі 19 студзеня 1944 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.