Перайсці да зместу

Мікола Ганчароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Ганчароў
Дата нараджэння 8 мая 1934(1934-05-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1991(1991-11-25)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, паэт, журналіст
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Мікола (Мікалай Іванавіч) Ганчароў (8 мая 1934, в. Заполле, Віцебскі раён — 25 лістапада 1991) — беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік.

Нарадзіўся 8 мая 1934 года ў в. Заполле. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1963 года — галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі[2].

Памёр 25 лістапада 1991 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Аформіў кнігі «Жывапіс Беларусі» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» Ю. Карачуна (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII — ХVIII стст.» (1984, усе разам з Генадзем Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік і аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік і аўтар тэксту, з Галубовічам) i інш.

Аўтар зборнікаў вершаў і казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) і інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра беларускіх мастакоў. Пісаў на рускай і беларускай мовах.

Зноскі

  1. а б в г д е Гончаров, Николай Иванович
  2. а б Ганчароў Мікола – Белліт  (21 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.
  • Ганчароў Мікалай Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 110—112.