Запольскі сельсавет (Віцебскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Запольскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 32 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заполле
старшыня сельскага Савета дэпутатаў Рыгор Іосіфавіч Шлыкаў
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Запольскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — в. Заполле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 г. створаны ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г., з 20 лютага 1938 г. — Віцебскай вобласці).

Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 11 461 чал. (2 439 двароў). Пасля вайны было адноўлена 1259 двара, а ў ліпені 1969 г. у сельсавеце пражывала 3 619 чал. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 870 чал. і 2 361 двор; з 443 чал. якія былі адпраўлены на прымусовыя працы, вярнуліся 393 чал. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 729 жыхароў сельсавета, яшчэ 242 чал. загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[1].

20 студзеня 1960 г. пасля скасавання раёна, сельсавет далучаны да Віцебскага раёна.

24 лістапада 2011 г. на падставе арт. 11 Закона РБ «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5 мая 1998 г. Віцебскі раённы Савет дэпутата скасаваў в. Маркавічы[2].

Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[3][правіць | правіць зыходнік]

  • Дубавіца — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Кавалёва. Перад вайной жыло 193 чал. (42 двары). У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 28 чал. і спалілі вёску.
  • Лычнёва — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад аграгар. Тарасенкі. Перад вайной жыло 185 чал. (40 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 144 чал. і спалілі вёску.
  • Падзяродня — вёска, якая знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 82 чал. (19 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
  • Плоткі — вёска, якая знаходзілася ў сельсавеце. Перад вайной жыло 176 чал. (35 двароў). У лютым 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 25 чал. і спалілі вёску.
  • Сазаны — вёска, якая знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Сапраны. Перад вайной жыло 220 чал. (40 двароў). У снежні 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
  • Стэськава — вёска, якая знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 46 чал. (11 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 20 чал. і спалілі вёску.
  • Шыцікі — вёска, якая знаходзілася за 5 км на поўдзень ад в. Дразды. Перад вайной жыло 145 чал. (38 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 84 чал. і спалілі вёску (38 двароў). На месцы вёскі пастаўлена стэла.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бенцяі
  2. Булы
  3. Бярозаўка
  4. Галінава
  5. Дземяхі
  6. Дзеснянінава
  7. Дразды
  8. Заполле
  9. Засёлак
  10. Захаронкі
  11. Кабаны
  12. Кавалёва
  13. Казакова
  14. Калінка
  15. Канькі
  16. Навасёлкі
  17. Нізкабор'е
  18. Новааляксандраўка
  19. Папаратна
  20. Партызанаўка
  21. Парэчча
  22. Пруднікі
  23. Пудаць
  24. Пунішча
  25. Пухавічы
  26. Сапраны
  27. Сібякі
  28. аграгар. Тарасенкі
  29. Харпенічы
  30. Храпакі
  31. Шлыкі
  32. Шчыпечы

Зноскі

  1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
  2. Решение Витебского районного Совета депутатов от 24.11.2011 N 143 «Об упразднении сельского населенного пункта Витебского района Витебской области»
  3. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. iл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.