Мікола Ганько
| Мікола Ганько | |
|---|---|
| Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, палітык |
| Дата нараджэння | 23 мая 1923 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 мая 1999 (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Мікола Ганько (23 мая 1924, хут. Каледзіна, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 18 мая 1999, Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе. Брат старшыні Саюза беларускай моладзі Міхася Ганько.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У час нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, у 1944 г. быў на курсах сярэдніх кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі у Альбярціне. З лета 1944 года ў эміграцыі. Пасля вайны апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя). У 1948 годзе перабраўся ў Канаду. Быў адным з заснавальнікаў парафіі Св. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртавання беларусаў у Канадзе. Адзін з ініцыятараў стварэння таварыства дапамогі дзецям — ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.
Яго жонка Марыя напісала ўспаміны «Каб сведчылі пра Беларусь: жыццё і дзейнасць Міколы Ганько», выдадзеныя ў Мінску ў 2005 годзе.
Пахаваны разам з жонкай на могілках Пайн Хілс у Таронта[1].
Зноскі
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мінск, БГА, 2002.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 мая
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Таронта
- Пахаваныя ў Антарыа
- Члены Саюза беларускай моладзі
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Грамадскія дзеячы Канады
- Беларусы ў Канадзе
- Члены Згуртавання беларусаў Канады
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне