Мікулішкінскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міку́лішкінскі валу́н — геалагічны помнік прыроды на Беларусі. Размешчаны за 500 м на паўночны ўсход ад в. Мікулішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун граніту парфірападобнага з асобнымі крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак (1x3 см), біярыту і зернямі ружовага кварцу. Даўжыня валуна складае 2,2 м, шырыня 1,1 м, вышыня 2,7 м, у абводзе 6,2 м, аб'ём 6,5 м³, маса каля 17 т. Мае форму кліна. Прынесены ледавіком каля 20 тысяч гадоў назад з тэрыторыі Ленінградскай вобласці Расіі. Ахоўны статус нададзены ў 1993 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]