Мікіта Мікалаевіч Бабчонак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікіта Бабчонак
Поўнае імя Мікіта Мікалаевіч Бабчонак
Нарадзіўся 4 верасня 1999(1999-09-04) (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 25 (5)
2021— Беларусь Орша
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2021.

Мікіта Бабчонак (нар. 4 верасня 1999) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. З другой паловы 2018 года замацаваўся ў дублі. У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», далучыўся да аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль.

З лета 2019 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 чэрвеня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:2). У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[1]. У сезоне 2021 у Першай лізе рэдка з’яўляўся на полі.

У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дняпро»[2] і неўзабаве далучыўся да «Оршы».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро Беларусь 23 0
2018 дубль Дняпро Беларусь 26 5
2019 Д1 Дняпро Беларусь 1 0
2020 Д3 Дняпро Беларусь 23 5
2021 (1) Д2 Дняпро Беларусь 1 0

Зноскі