Мікіта Юр’евіч Шугункоў
Поўнае імя | Мікіта Юр’евіч Шугункоў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 красавіка 1992[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 90 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Мікіта Шугункоў (нар. 17 красавіка 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 13 лістапада 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць мінскага «Партызана» (4:4). У сезоне 2011 гуляў за дубль, а на наступны год быў аддадзены ў арэнду «Віцебску», дзе трывала з’яўляўся ў складзе.
У сезоне 2013 вярнуўся ў «Нафтан» і стаў часцей з’яўляцца ў складзе, звычайна выходзячы на замену. У кастрычніку 2013 года асноўны нападнік навапалачан Ігар Крывабок атрымаў дыскваліфікацыю, і Мікіта замяніў яго на вастрыні атакі. Гуляючы ў стартавым складзе, 27 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім прынёс перамогу над «Мінскам» (2:1).
У 2014—2016 гадах трывала гуляў за асноўную каманду «Нафтана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2017 у асноўным складзе бабруйчан, але ўлетку страціў месца ў аснове і стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў Бабруйск.
У пачатку 2018 года вярнуўся ў «Нафтан», дзе правёў сезон 2019. У студзені 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не падышоў і ў лютым папоўніў склад «Смаргоні»[3]. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб[4].
У пачатку 2020 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», а пазней далучыўся да «Оршы», у складзе якой пачаў сезон 2020 і стаў асноўным нападнікам каманды. У студзені 2021 года зноў трэніраваўся з «Дняпром», у сакавіку пасля прагляду падпісаў кантракт з петрыкаўскім «Шахцёрам»[5]. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 года[6].
У пачатку 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020», а сезон 2023 пачаў у складзе чэрвеньскага «Коласа».
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д1 | Нафтан | ![]() |
2 | 0 |
2011 | Д1 | Нафтан | ![]() |
1 | 0 |
2012 | Д2 | Віцебск | ![]() |
14 | 3 |
2013 | Д1 | Нафтан | ![]() |
12 | 1 |
2014 | Д1 | Нафтан | ![]() |
17 | 0 |
2015 | Д1 | Нафтан | ![]() |
16 | 1 |
2016 | Д1 | Нафтан | ![]() |
24 | 0 |
2017 | Д2 | Белшына | ![]() |
18 | 1 |
2018 | Д2 | Нафтан | ![]() |
27 | 3 |
2019 | Д2 | Смаргонь | ![]() |
20 | 2 |
2020 | Д2 | Орша | ![]() |
21 | 6 |
2021 (1) | Д2 | Шахцёр | ![]() |
6 | 0 |
2022 | Д3 | Вялес-2020 | ![]() |
20 | 12 |
Грамадзянская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nikita Shugunkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сергей Кондратьев и Никита Шугунков сменили "Нафтан" на "Белшину"
- ↑ Шугунков перешел в "Сморгонь"
- ↑ Теплов и Шугунков покинули "Сморгонь"
- ↑ Шугунков подписал контракт с петриковским "Шахтером"
- ↑ Шугунков, Милошевский и Кисель покинули петриковский "Шахтер"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Орша
- Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
- Ігракі ФК Вялес-2020 Віцебск
- Ігракі ФК Колас Чэрвень