Міла Джуканавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міла Джуканавіч
Milo Đukanović
Мило Ђукановић
Міла Джуканавіч
сцяг
7-ы Прэм'ер-міністр Чарнагорыі
4 снежня 2012 — 28 лістапада 2016
Папярэднік: Ігар Лукшыч
Пераемнік: Душка Маркавіч
сцяг
5-ы Прэм'ер-міністр Чарнагорыі
29 лютага 2008 — 29 снежня 2010
Папярэднік: Жэлька Штуранавіч
Пераемнік: Ігар Лукшыч
сцяг
1-ы Міністр абароны Чарнагорыі
5 чэрвеня 2006 — 10 лістапада 2006
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Бора Вучыніч
сцяг
3-і Прэм'ер-міністр Чарнагорыі
8 студзеня 2003 — 10 кастрычніка 2006
Папярэднік: Філіп Вуянавіч
Драган Джуравіч (в. а..)
Пераемнік: Жэлька Штуранавіч
сцяг
2-і Прэзідэнт Чарнагорыі
15 студзеня 1998 — 25 лістапада 2002
Папярэднік: Момір Булатавіч
Пераемнік: Філіп Вуянавіч
сцяг
1-ы Прэм'ер-міністр Чарнагорыі
15 лютага 1991 — 5 лютага 1998
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Філіп Вуянавіч
 
Партыя: Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі
Адукацыя: Універсітэт Чарнагорыі
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 15 лютага 1962(1962-02-15) (56 гадоў)
Нікшыч, НРЧ, ФНРЮ

Мі́ла Джу́канавіч (чарнагор.: Milo Đukanović, Мило Ђукановић [mǐːlɔ̝ d͡ʑǔkanɔ̝v̞it͡ɕ]; нар. 15 лютага 1962, Нікшыч, НРЧ, ФНРЮ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Чарнагорыі. Займае высокія дзяржаўныя пасады ад 1991 года, чатыры разы станавіўся прэм'ер-міністрам, быў міністрам абароны, а таксама меў прэзідэнцкі тэрмін у 1998-2002 гадах. У 2018 ізноў абраны Прэзідэнтам Чарнагорыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У маладосці быў актывістам Саюза камуністаў Югаславіі. Калі яму было ўсяго 26 гадоў, у 1989 г., быў абраны ў склад ЦК. Разам са сваімі паплечнікамі — Момірам Булатавічам і Святазарам Маравічам — адхіліў ад улады ў Чарнагорыі «старую гвардыю», разгарнуўшы кампанію так званай «антыбюракратычнай рэвалюцыі» пры прамой падтрымцы Слабадана Мілошавіча і органаў дзяржбяспекі. Хоць фармальна іх трыумвірат не займаў ключавых пасад, яны змаглі расставіць на важныя дзяржаўныя пасады сваіх людзей.

Прыхільнік інтэграцыі Чарнагорыі ў ЕС. Пры ім Чарнагорыя, фармальна ўваходзячы ў Югаславію, была адгароджана ад яе мытным і валютным бар'ерам (грашовай адзінкай Чарнагорыі з'яўляецца еўра). Па яго ініцыятыве ў 2006 быў праведзены рэферэндум, у выніку якога Чарнагорыя стала незалежнай ад Сербіі і выйшла са складу канфедэрацыі.

Прэм'ер-міністр Чарнагорыі ў 19911998, прэзідэнт Чарнагорыі ў 1998—2002. Сышоў у адстаўку 25 лістапада 2002. З 8 студзеня 2003 па 10 лістапада 2006 — ізноў прэм'ер-міністр Рэспублікі Чарнагорыя. Лідар Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі.

Пасля таго як прэм'ер-міністр Чарнагорыі Жэлька Штуранавіч падаў у адстаўку 31 студзеня 2008, Джуканавіч быў рэкамендаваны на гэту пасаду прэзідэнтам Філіпам Вуянавічам 20 лютага. Знаходзіўся на пасадзе з 29 лютага 2008 па 29 снежня 2010 г. Ізноў стаў прэм'ер-міністрам 4 снежня 2012 года. Трымаў курс на забеспячэнне стабільнасці, паступальные развіццё дзяржавы і ўмацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне.

У лістападзе 2016 года ў Чарнагорыі заявілі, што «рускія нацыяналісты» планавалі забіць прэм'ера Джуканавіча. Як сцвярджалі СМІ, члены групоўкі дзейнічалі пад кантролем генерала Браціслава Дзікіча, вядомага сваёй прарасейскай пазіцыяй. Па словах спецпрокурора Чарнагорыі, зламыснікі такім чынам хацелі перашкодзіць уступленню Чарнагорыі ў НАТА. Пры гэтым, як заявіў пракурор, у яго няма ніякіх доказаў таго, што да арганізацыі замаху была датычная ўлада Расіі. У чэрвені 2017 года Чарнагорыя афіцыйна стала 29-м членам НАТА.

15 красавіка 2018 атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Чарнагорыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Міла Джуканавіч