Мінск (баскетбольны клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мінск-2006)
Мінск
Колеры          
Заснаваны 2006
Краіна
Горад Мінск
Зала Falcon Club
Умяшчальнасць 2300 месцаў
Прэзідэнт Сцяг Беларусі Юрый Шакола
Трэнер Сцяг Беларусі Расціслаў Вяргун
Сцяг Беларусі Андрэй Ваўлеў
Гісторыя Мінск-2006 (2006—2012)
Цмокі-Мінск (2012—2022)
Мінск (2022—ц.ч.)
Спаборніцтвы Адзіная ліга ВТБ
чэмпіянат Беларусі
Сайт bc-tsmoki.by
Форма
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Дамашняя
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Гасцявая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 па 2022 год клуб меў назву «Цмокі-Мінск».

Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.

У 2022 годзе клуб стаў называцца «Мінск»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Мінск-Арэна, 11 снежня 2010 года. Матч Адзінай лігі ВТБ, «Цмокі-Мінск» супраць «ЦСКА Масква»

Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

Склад 2020/21[правіць | правіць зыходнік]

Склад каманды[правіць | правіць зыходнік]

Трэнеры каманды[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Расціслаў Вяргун (галоўны трэнер)
  • Сцяг Латвіі Эдмундс Валейка
  • Сцяг Польшчы Войтэк Валіх

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга Чэмпіянат Кубак Адзіная ліга ВТБ і
Балтыйская ліга
Кубак выкліку ФІБА
Кубак ФІБА Еўропы
2006/07 Вышэйшая 4-е месца 5-е месца н/у н/у
2007/08 Вышэйшая 4-е месца 5-е месца н/у н/у
2008/09 Вышэйшая Чэмпіён 3-е месца н/у н/у
2009/10 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік н/у Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2010/11 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 4 месца (гр. А) Кубак выкліку ФІБА — вылет з адборачнага раўнда
2011/12 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2012/13 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — ласт 16
2013/14 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — вылет з чвэрцьфінала
2014/15 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 15 месца Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2015-16 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 12 месца Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу
2016/17 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 12 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 2-га адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-га групавога этапу
2017/18 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік Адзіная ліга ВТБ — 9 месца
Балтыйская ліга — 6 месца (гр. А)
Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1/8 фінала
2018/19 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 14 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу
2019/20 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 13 месца

Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-га адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — чвэрцьфінал

2020/21 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 13 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з асноўнага групавога раўнда
2021/22 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 9 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-га адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-га групавога этапу
2022/23 Вышэйшая Чэмпіён Уладальнік 12 месца н/у
2023/24 Вышэйшая 3-е месца

Трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]