Міні Мінаві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міні Мінаві
Governor of Darfur[d]
з 10 жніўня 2021
Chair of the Darfur Regional Authority[d]
23 красавіка 2007 — 6 снежня 2010
Пераемнік Shartai Jaafar Abdel Hakam[d]

Нараджэнне 12 снежня 1968(1968-12-12) (55 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык

Суліман Аркуа Мінаві (араб. سليمان أركو مناوي‎‎; нар. 12 снежня 1968), больш вядома як Міні Мінаві (مني مناوي) — суданскі палітык, лідар найбуйнейшай фракцыі расколатай Вызваленчай арміі Судана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў педагогам.

Да расколу арганізацыі ў 2004 годзе быў сакратаром лідара паўстанцкай групоўкі «Вызваленчая армія Судана» Абдула Вахіда Нура. У маі 2006 года падпісаў з урадам мірны дагавор[1]. У тым жа годзе прызначаны старшынёй Пераходнага рэгіянальнага органа Дарфура і старэйшага памочніка прэзідэнта.

Падтрымаў увод у Дарфур міратворцаў ААН[2]. Выступаў супраць дыскрымінацыйнай праграмы ўрада Судана, якую Амар аль-Башыр праводзіў супраць народа загава[3].

У снежні 2010 года, пасля неаднаразовых скаргаў на невыкананне ўладамі мірных пагадненняў, Вызваленчы рух Судана выйшаў з мірнага пагаднення[4], а Мінаві пакінуў дзяржаўныя пасады[5] і вярнуўся да паўстанцкай дзейнасці[6]

У маі 2021 года, пасля заключэння новага пагаднення, Міні Мінаві быў прызначаны губернатарам Дарфура[7].

На фоне канфлікту паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала ўзначаліў кааліцыю «Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура», якая стваралася для абароны цывільнага насельніцтва (арганізацыя заяўлена як нейтральная і міратворчая)[8][9]. У лістападзе атрады Вызваленчай арміі Судана, падпарадкаваныя Міні Мінаві, афіцыйна далучыліся да сіл Бурхана ў барацьбе з генералам Дагала[10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "BBC NEWS - Africa - Bloody battle in northern Darfur". 10 July 2006. Праверана 24 September 2014.
  2. Thomson Reuters Foundation. Праверана 24 September 2014.
  3. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 29 лістапада 2012.
  4. Sudan rebel chief ready to battle Khartoum(недаступная спасылка). ReliefWeb. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2011. Праверана 24 September 2014.
  5. Bashir removes Minnawi from chairmanship of Darfur Transitional Authority - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan. www.sudantribune.com.
  6. Sudan army kills Darfur rebel leader. www.aljazeera.com.
  7. Minni Minawi to be inaugurated today as Governor of Darfur.
  8. Lisa. Reports about RSF expanding combat scope in Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (29 верасня 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  9. Camille. Heavy gunfire in North Darfur capital (англ.). Dabanga Radio TV Online (23 мая 2023). Праверана 30 верасня 2023.
  10. Darfur armed movements renounce neutrality in Sudan war (англ.). Radio Dabanga (17 лістапада 2023). Праверана 20 лістапада 2023.