Мірка Іваніч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мірка Іваніч
Marko ivanic.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 верасня 1993(1993-09-13)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Сцяг Сербіі Сербія
Рост 182 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Сербіі Црвена Звезда
Нумар 8
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2012 — 2015 Сцяг Сербіі Вайводзіна (Нові-Сад) 56 (20)
2012 — 2013   Сцяг Сербіі Пралетэр (Нові-Сад) 24 (5)
2013   Сцяг Сербіі Пралетэр (Нові-Сад) 15 (6)
2016 — 2018 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 78 (17)
2019 — Сцяг Сербіі Црвена Звезда (Бялград)
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Сербіі Сербія (да 21) 1 (0)
2017 — Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 13 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 снежня 2018.

Мірка Іваніч (сербск.: Мирко Иванић, нар. 13 верасня 1993, Бачкі-Ярак, Сербія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, паўабаронца бялградскай «Црвены Звезды» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Мірка з’яўляецца выхаванцам «Вайводзіны» з Нові-Сада. У 2012 годзе быў аддадзены ў арэнду тэрмінам на адзін год у «Пралетэр», які выступаў у Першай лізе Сербіі. Дэбютны матч правёў 22 верасня 2012 года супраць «Младасці», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 10 лістапада адзначыўся першым забітым голам у гульні з клубам «Чукарычкі». Усяго ў сезоне 2012/13 паўабаронца прыняў удзел у 24 гульнях і забіў 5 мячоў. Улетку 2013 года, вярнуўшыся ў «Вайводзіну», Мірка дэбютаваў у еўракубках, з’явіўшыся на полі ў канцы сустрэчы кваліфікацыі Лігі Еўропы з венгерскім клубам «Гонвед». Неўзабаве Іваніч ізноў быў арандаваны «Пралетэрам».

У канцы восені 2013 года ў сувязі з рашэннем кіраўніцтва «Вайводзіны» аб амаладжэнні складу Іваніч быў адкліканы з арэнды. 22 сакавіка 2014 года правёў дэбютную гульню за клуб з Нові-Сада. 3 мая 2014 года ў гульні з «Яварам» адзначыўся забітым мячом, які стаў для Міркі першым у Суперлізе Сербіі.

Іваніч стаў уладальнікам Кубка Сербіі 2013/2014, прыняўшы ўдзел у фінальным матчы з «Ягодзінай», у якім паўабаронца запісаў на свой рахунак галявую перадачу.

2 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе серба ў беларускі БАТЭ[2]. У складзе барысаўскага клуба замацаваўся ў аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 канчаткова асвоіўся ў складзе барысаўчан, у жніўні 2017 года ў двух матчах плэй-оф Лігі Еўропы забіў 3 галы ў браму «Александрыі», чым дапамог БАТЭ выйсці ў групавы этап, дзе 28 верасня паразіў браму лонданскага «Арсенала» (выніковы лік 2:4).

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. У сезоне 2018 стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 14 галамі ва ўсіх турнірах.

У лютым 2019 года за 1,3 млн еўра перайшоў у бялградскую «Црвену Звезду»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

30 сакавіка 2015 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Сербіі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матчу з Італіяй (1:0). Улетку таго ж года ў складзе зборнай паехаў на моладзевы чэмпіянат Еўропы ў Чэхію, але так і не з’явіўся на полі.

У сакавіку 2017 года быў запрошаны ў нацыянальную зборную Чарнагорыі, у складзе якой дэбютаваў 26 сакавіка 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Польшчы (1:2)[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]