Мір (кінатэатр, Мінск)
Выгляд
| Кінатэатр | |
| Кінатэатр «Мір» | |
|---|---|
| | |
| 53°54′31″ пн. ш. 27°34′51″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мінск |
| Дата заснавання | 29 снежня 1958 года |
| Стан | Працуе |
«Мір» – шырокафарматны кінатэатр, размешчаны па адрасе: горад Мінск, вуліца Казлова, дом 4а. Адкрыўся 29 снежня 1958 года. Адзін з найстарэйшых кінатэатраў Мінска.
Апісанне і характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]У кінатэатры 2 камфортных кіназалы з мяккімі крэсламі агульнай умяшчальнасцю 538 месцаў:
- 1 зала – 350 месцаў;
- 2 зала (падвышанай камфортнасці) – 188 месцаў.
Тэхнічнае абсталяванне складаюць магутная сістэма аб'ёмнага агучвання Dolby CP 500D (у адной зале) і Dolby CP 650 (у іншым), кінапраектар MEO 5X (у кожнай зале).
У кінатэатры размешчаны вестыбюль, бар.
Кінатэатр «Мір» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У кінатэатры доўгі час ажыццяўляўся паказ стэрэакіно - тады яшчэ не выкарыстоўвалася паняцце 3D.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кінатэатр «Мір» на афіцыйным сайце ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Архівавана 13 снежня 2012.
- Інтэр'ер кінатэатра «Мір» у 3D Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Мір (кінатэатр, Мінск) на сайце «Архіварта»
