Масква (кінатэатр, Мінск)
Кінатэатр | |
Кінатэатр "Масква" | |
53°54′35,29″ пн. ш. 27°32′51,32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка, Уладзімір Іванавіч Шчарбіна[d] і Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў |
Будаўніцтва | 1976—1980 гады |
Стан | Працуе |
|
«Масква́» — шырокафарматны кінатэатр у Мінску, размешчаны на праспекце Пераможцаў, 13. Аснашчаны стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Адкрыты ў 1980 годзе.
Гісторыя і апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Кінатэатр «Масква» пабудаваны па індывідуальным праекце архітэктараў «Белдзяржпраект» В. Крамарэнкі, У. Шчарбіна, М. Вінаградавым. Узвядзенне кінатэатра пачалі ў 1976 годзе будаўнікамі трэсту № 7 камбіната «Мінскбуд». На час адкрыцця гэта быў найбуйнейшы кінатэатр у рэспубліцы.
Фільмы ў кінатэатры дэманструюцца з гукам па сістэме Dolby. Кінатэатр мае два залы — на 260 месцаў і на 1070 месцаў, разлічаных на паказ кінафільмаў, правядзенне канферэнцый ці канцэртаў. У фае кінатэатра размешчаны выставачная зала, лекцыйная зала на 120 месцаў, прызначаны таксама для паказу кароткаметражных фільмаў[1]. Таксама ў ім знаходзіцца тэатр-студыя кінаакцёра, разлічаная на 260 месцаў, «Парадыз Шоу», ёсць більярдная зала, бар, праходзяць вячэрнія дыскатэкі.
Першапачаткова праекціроўшчыкамі прадугледжвалася і памяшканне для музея, у якім планавалася адкрыць экспазіцыю фатаграфій і кінадакументаў, прысвечаных гораду-герою Маскве і кінастудыі «Масфільм». У архітэктурным рашэнні фасада і інтэр’ераў будынка аўтарамі праекта шырока выкарыстаны элементы манументальнага мастацтва.
Перад кінатэатрам створана невялікая плошча з двума фантанамі па краях кінатэатра. Насупраць кінатэатра, па праспекце Пераможцаў размешчаны Палац спорту.
Зноскі
- ↑ А. А. Воінаў. «Масква», кінатэатр у Мінску // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 301.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|