Місуры (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Місуры, народ)
Jump to navigation Jump to search
Місуры
Niúachi
Otoe missouria 2007.jpg
Агульная колькасць 1393
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША
Мова чыверэ
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы хо-чанк, атоэ, аява

Місу́ры (саманазва: Niúachi, англ.: Missouria) — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штаце Аклахома. Агульная колькасць (2008 г.) - 1393 чал.

Продкі місуры, хо-чанк, атоэ і аява належылі да заходняй галіны народаў сіў, якія доўгі час насялялі рэгіён Вялікіх азёр. У XVII ст. яны пакінулі яго з-за ціску алганкінаў. У 1673 г. французскія картографы зафіксавалі місуры на поўначы сучаснага штата Місуры. Ваяўнічыя суседдзі з канфедэрацыі Ілінойс называлі іх Wimihsoorita ("тыя, хто выдзёўбваюць каноэ"). У скажонным выглядзе гэта назва замацавалася сярод французаў як Missouris. Пазней яна была нададзена рацэ і штату.

У XVIII ст. місуры мігрыравалі ў верхнюю плыню ракі Місуры, дзе аселі на ўсходзе сучаснага штата Мантана. Паколькі яны працягвалі лад жыцця, шчыльна звязаны з ракой, то сталі называць сябе Niúachi ("плоская вада"). У 1730 г. місуры пацярпелі моцнае паражэнне ад саўк і фокс, пасля якога трапілі ў залежнасць ад саюзнікаў-атоэ. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. іх колькасць паменшылася з-за далейшых войн з суседзямі і эпідэмій.

У 1817 г. і 1836 г. падпісалі мірныя дагаворы з ЗША. Да 1854 г. яны страцілі свае тэрыторыі і былі разам з атоэ пераселены спачатку на мяжу Небраскі і Канзаса, а ў 1881 г. — у Аклахому. У выніку перасялення падзяліліся на 2 лагеры "каётаў", што выступалі за традыцыйны лад жыцця, і "квакераў", якія прымалі змены. У 1912 г. на вылучаных для іх тэрыторыях была знойдзена нафта. Многія місуры прадавалі свае надзелы і ў выніку пазбавіліся зямлі.

У нашы дні місуры захоўваюць асаблівыя адносіны з атоэ.

Размаўляюць на асабістым дыялекце мовы чыверэ з заходняй групы моў сіў. У 1834 г. амерыканскі пратэстанцкі місіянер Мозэс Мэрыл склаў для яго граматыку на аснове лацінкі і апублікаваў на ім царкоўныя гімны пад назвай "Wdtwhtl Wdwdklha Tva Eva Wdhonetl".

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]