Атоэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Атоэ
Otoe
Oto delegation.jpg
Фота 1881 г.
Агульная колькасць 1900
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША
Мова чыверэ
Рэлігія анімізм, хрысціянства, пеётызм
Блізкія этнічныя групы хо-чанк, місуры, аява

Ато́э (саманазва: Otoe, літаральна "аматары кахання") — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штаце Аклахома. Агульная колькасць (2017 г.) - 1 900 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкі атоэ разам з іншымі носьбітамі сіўанскай мовы чыверэ паходзяць з рэгіёна Вялікіх азёр. У 1673 г. узгадваліся на адной з фрнцузскіх карт. У канцы XVI ст. пад ціскам алганкінаў яны перасяліліся на захад. У канцы XVIII ст. атоэ жылі на паўднёвым усходзе Небраскі і ўздоўж ракі Місуры. У гэты перыяд яны асвоілі конегадоўлю. Традыцыйнымі праціўнікамі лічыліся саўк і месквакі.

У 1817 г. і 1836 г. атоэ падпісвалі мірныя пагадненні з ЗША. У 1854 г. былі пераселены на мяжу Небраскі і Канзаса. З 1860-х гг. на іх землях пачалі сяліцца белыя фермеры. У 1881 г. былі прымусова пераселены ў Аклахому. У 1955 г. атрымалі кампенсцыю ў памеры 1,5 млн долараў за страту мінулай зямельнай маёмасці.

У нашы дні маюць самакіраванне, карыстаюцца асабістай Канстытуцыяй, прынятай у 1984 г.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Атоэ здаўна займаліся ручным земляробствам. Вырошчвалі кукурузу, бабовыя і гародніну. Пасля перасялення ў Аклахому яно набыло інтэнсіўны камерцыйны характар, з'явіліся такія культуры, як бульба і пшаніца. У XVII - першай палове XIX ст. важную ролю адыгрывалі загоннае, а потым коннае паляванне і рыбалоўства. Хаця колькасна атоэ не былі вялікай супольнасцю, яны разглядаліся суседзямі як ваяўнічыя небяспечныя супернікі. Да 1803 г. актыўна гандлявалі з французамі захопленымі ў палон рабамі.

Ужо да кантактаў з еўрапейцамі займаліся ткацтвам, выраблялі кераміку, былі выдатнымі апрацоўшчыкамі драўніны. Будавалі вёскі, што складаліся з 40 - 70 земляных каркасных хацін. Улетку паляўнічыя ладзілі часовыя тыпі. Запасы збожжа захоўвалі ў мяхах з буйвалінай поўсці, якія хавалі ў яміны.

Падзяляюцца на 10 родаў. Сваяцтва перадаецца па мужчынскай лініі.

Атоэ — выдатныя апавядальнікі. Фальклор вядомы міфамі і казкамі пра гераічных блізнятаў Doré і Waredwa, прыгоды трыкстэра Ictinike.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Атоэ размаўляюць на дыялекце заходняй сіўанскай мовы чыверэ. Граматыка на аснове лацінкі апублікавана ў 1975 г. У нашы дні родная мова рэдка выкарыстоўваецца ў паўседзённым жыцці, але вывучаецца ў школах.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйныя рэлігійныя вераванні анімістычныя. Шануецца постаць вялікага духа Wakonda і шматлікіх меньшых па значнасці духаў. У нашы дні многія вернікі — хрысціяне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]