Мітрафан Іванавіч Зіньковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мітрафан Іванавіч Зіньковіч
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1900(1900-06-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1943(1943-09-24) (43 гады)
Месца смерці Сцяг СССР у раёне г. Прылукі, СССР
Альма-матар
Гады службы Сцяг СССР 19191943
Званне генерал-маёр
Камандаваў 12-ы танкавы корпус
6-ы гвардзейскі танкавы корпус
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені

Мітрафан Іванавіч Зіньковіч (14 чэрвеня 1900, вёска Пячары, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 24 верасня 1943) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Пячары, Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус.

У маі 1919 года быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Неўзабаве пасля прыбыцця да месца службы збег дадому. У жніўні ізноў быў мабілізаваны ў войска, і праз два месяцы зноў збег. Да чэрвеня 1920 года працаваў шахцёрам на Данбасе, затым зноў быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У жніўні таго ж года быў накіраваны на навучанне ў 14-ю пяхотную школу, пасля заканчэння якой у верасні 1923 года быў прызначаны камандзірам аддзялення ў асобны радыёбатальён. У далейшым, займаючы розныя камандныя пасады і скончыўшы ў 1933 годзе Ваенную акадэмію РСЧА імя М. В. Фрунзэ, прайшоў шлях да начальніка аўтабранетанкавых войскаў (АБТВ) Паўночна-Заходняга фронту. На гэтай пасадзе ўдзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь (верасень 1939 г.) і савецка-фінскай вайне.

Вялікую Айчынную вайну М. І. Зіньковіч сустрэў на пасадзе начальніка АБТВ 17-й арміі Забайкальскай ваеннай акругі. У маі 1942 года назначаны начальнікам штаба 3-й танкавай арміі. У жніўні таго ж года ў складзе Заходняга фронту армія ўдзельнічала ў контрудары па 2-й нямецкай танкавай арміі ў раёне горада Казельск.

У студзені 1943 года быў прызначаны камандзірам 12-га танкавага корпуса. Пад камандаваннем М. І. Зіньковіча корпус удзельнічаў у Астрагожска-Расашанскай, Харкаўскай наступальных аперацыях, вызваленні гарадоў Валкі, Мерэфа, Росаш, Чугуеў, Харкаўскай абарончай аперацыі. За адзнаку ў ходзе Арлоўскай наступальнай аперацыі 12-й танкавы корпус быў ператвораны ў 6-ы гвардзейскі танкавы корпус.

У ходзе Бітвы за Дняпро генерал-маёр танкавых войскаў М. І. Зіньковіч пісьменна і рашуча камандаваў падначаленымі войскамі, якія дзейнічалі на кірунку галоўнага ўдару 3-й гвардзейскай танкавай арміі. Знаходзячыся ў баявых парадках танкавых брыгад, кіраваў фарсіраваннем Дняпра і захопам плацдарма. 24 верасня 1943 г. у баях за Дняпро быў смяротна паранены і неўзабаве памёр. Пахаваны ў горадзе Прылукі.

17 лістапада 1943 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за ўмелае кіраўніцтва танкавым корпусам і праяўленыя пры гэтым рашучасць, мужнасць і гераізм генерал-маёру Зіньковічу Мітрафану Іванавічу было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — С. 72. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]