Міфічныя каралі Швецыі
Міфічныя каралі Швецыі — шведскія каралі, якія згадваюцца ў такіх сярэдневяковых сачыненнях, як «Круг Зямны» і «Сага пра Інглінгаў». Іх існаванне не пацверджана іншымі гістарычнымі крыніцамі, а звязаныя з імі падзеі носяць міфалагічны характар. Прыкладна з VI стагоддзя лінію міфічных каралёў працягваюць паўлегендарныя каралі, існаванне якіх пацверджана хоць бы з частковай дакладнасцю.
Хоць гістарычных крыніц, якія пацвярджаюць існаванне шведскіх каралёў да VI стагоддзя, няма, можна лічыць дакладным тое, што ў племя свеяў, якое было згадана Тацытам, былі каралі.
Гістарычнасць міфалагічных каралёў Швецыі была асновай адной з апошніх археа-антрапалагічных тэорый Тура Хеердала, пра якую распавядаецца ў кнізе «У пошуках Одзіна. Па слядах нашага мінулага». Большасць навукоўцаў лічаць гэту тэорыю псеўданавуковай.
Каралі
[правіць | правіць зыходнік]- Гюльві
- Одзін
- Ньёрд
- Інгві-Фрэйр
- Ф'ёлнер (паводле «Песні Гроці» — сучаснік Актавіяна Аўгуста, другая палова I ст. да н.э.)
- Свейгдэр (I ст.)
- Ванландэ
- Вісбур
- Домалдэ (II ст.)
- Домар
- Дзюгвэ
- Даг Мудры (III ст.)
- Агнэ (IV ст.)
- Алрык і Эрык
- Юнгві і Альв
- Хуглейк (IV ст.)
- Хакі (IV ст.)
- Юрунд (IV ст.)
- Аун Стары (IV— V стст.)
- Хальвдан