Дамінік Мікалай Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дамінік Мікалай Радзівіл
польск.: Dominik Mikołaj Radziwiłł
Dominik Mikołaj Radziwiłł.PNG
Род дзейнасці:

палітык

Дата нараджэння:

1653(1653)

Месца нараджэння:

Нясвіж, Нясвіжскае княства[d], Новагародскі павет, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая

Дата смерці:

27 ліпеня 1697(1697-07-27)

Месца смерці:

Варшава

Бацька:

Аляксандр Людвік Радзівіл

Жонка:

Ганна Крысціна Любамірская[d] і Ганна Марыяна Палубінская[d]

Дзеці:

Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, Міхал Антоні Радзівіл і Мікалай Фаўстын Радзівіл

Дамінік Мікалай Радзівіл на Вікісховішчы

Дамінік Мікалай Радзівіл (вер. 1648 або 1653 — 27.7.1697), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын Аляксандра Людвіка Радзівіла.

Вучыўся ў Італіі. Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хацінам 1673 і ў вайне 1683. Падскарбі надворны ВКЛ у 1677—81, падканцлер ВКЛ у 1681—90, канцлер ВКЛ з 1690; маршалак Трыбунала ВКЛ у 1685, староста лідскі, ваўкавыскі, вярбілаўскі. Пасол на сеймы 1669 (удзельнічаў у абранні на каралеўскі пасад Міхала Вішнявецкага), 1674 (падтрымаў абранне Яна III Сабескага), 1676, 1681. 3 1690 ардынат клецкі.

У шлюбе з Ганнай Мар'янай Палубінскай меў 4 дачок, сыноў Яна Мікалая Аляксандра, Мікалая Фаўстына, Фелікса і Міхала Антонія. У шлюбе з Ганнай Крысцінай Любамірскай дзяцей не меў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]