Перайсці да зместу

Леан Міхал Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леан Міхал Радзівіл
Лявон Міхал Радзівіл
Лявон Міхал Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
стражнік польны літоўскі
1750 — 7 сакавіка 1751
Папярэднік Казімір Барановіч
Пераемнік Станіслаў Лопат[d]

Нараджэнне 11 красавіка 1722(1722-04-11)
Смерць 7 сакавіка 1751(1751-03-07)[1] (28 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Міхал Антоні Радзівіл[2]
Маці Марцыяна Сясіцкая[d]
Жонка Ганна Людвіка Мыцельская[2][3][…]
Дзеці Мацей Радзівіл[2], Мікалай Радзівіл[2], Тэафіла Магдалена Радзівіл[d][2] і Міхал Радзівіл[d][2]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леан Міхал Радзівіл (11 красавіка 1722, Нясвіж, Наваградскі павет — 7 сакавіка 1751[4]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стражнік польны літоўскі (з 1750).

Валодаў маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве, а таксама Шыдлоўцам у Польшчы.

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Антонія і Марцыяны з Сясіцкіх. Выхоўваўся сваякамі — Міхалам Казімірам «Рыбанькам» і яго жонкай Францішкай Уршуляй з Вішнявецкіх.

16 лютага 1744, паводле волі апекуноў, ажаніўся з кузінай Францішкі Уршулі Ганнай з Мыцельскіх (1729—1771). Меў з ёй сыноў Мікалая (1746—1795), Міхала (памёр у маленстве) і Мацея (1749—1800), а таксама дачку Тэафілію Магдалену.

Хваравіты з дзяцінства, памёр заўчасна.

Зноскі

  1. ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 325.
  2. 1 2 3 4 5 6 Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 404. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. ↑ Leon Michał ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby (ID: dw.13552) (польск.). Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego (2 ліпеня 2012).