Міхал Крыспін Паўлікоўскі
Міхал Крыспін Паўлікоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 мая 1972 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, празаік, мемуарыст |
Мова твораў | польская |
Міхал Крыспін Паўлікоўскі (1893 — 1972) — польскі празаік, журналіст і мемуарыст. Адносіўся да палітычнай групоўкі «віленскіх кансерватараў». Атрымаў празванне «храніст Вялікага Княства Літоўскага».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Паўлікоўскіх, які ў XVIII ст. меў маёнткі ў Менскім ваяводстве. Стрыечны брат Юзафа Мацкевіча[1].
Скончыў Мінскую гімназію (1913).
Карэспандэнт віленскай газеты «Słowo» — галоўнай газеты «віленскіх кансерватараў».
Аўтар кніг «Sumienie Polski: rzecz o Wilnie i kraju wileńskim» (Лондан, 1946), «Dwa światy» (Лондан, 1952), «Dzieciństwo i młodość Tadeusza Irteńskiego» (Лондан, 1959)[2].
У сваіх успамінах Паўлікоўскі піша: «Маёнтак быў, як правіла, прыхільны да беларушчыны. З селянінам размаўлялі па-беларуску. Правільная і беглая беларуская гаворка была як бы своеасаблівым стылем. Заахвочванне беларускай мовы, фальклору і звычаю і клопат пра іх лічыліся адзіным плённым, і прытым легальным, спосабам змагання з русіфікацыяй»[3]. Успаміны Паўлікоўскага былі не толькі заўважаны, але і неадназначна ацэнены беларускай эміграцыяй. Так, Вітаўт Тумаш пісаў Юрку Віцьбічу, што там «народу беларускага, сялянства наагул няма, ён [Паўлікоўскі] яго быццам і ня бачыў… апісвае толькі польскія маёнткі ды менскія публічныя дамы»[4].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Pawlikowski, M.K. Mińszczyzna, Pamiętnik Wileński / M.K. Pawlikowski; Polska Fundacja Kulturalna. — Londyn, 1972.
- Mackiewicz, J. Michał K. Pawlikowski // Wiadomości. № 34 (1377), 1972.
- Юрэвіч, Л. Мэмуары на эміграцыі: крыніцазнаўчае дасьледаваньне. ― Мінск, 2005.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 30 мая
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі на Гаваях
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Польшчы
- Журналісты XX стагоддзя
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Віленскія кансерватары