Міхаіл Іванавіч Сазонаў
Міхаіл Іванавіч Сазонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка плазмы і прыкладная механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Міхаіл Іванавіч Сазо́наў[1] (руск.: Михаил Иванович Сазонов; нар. 7 кастрычніка 1938) — вучоны ў галіне тэхнікі і фізікі плазмы, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Канску. У 1961 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «Фізіка». У 1961—1970 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, супрацоўнікам у Інстытуце тэарэтычнай і прыкладной механікі, у 1970—1976 гадах старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце цеплафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР[2]. З 1976 года М. І. Сазонаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце — прафесар кафедры прыкладной механікі машынабудаўнічага факультэта[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх электрычных і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў, па распрацоўцы прамысловых плазматронаў з высокім ККДз[1].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровы прафесар Універсітэта Мінесоты (University of Minnesota, USA, 1974)[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сазонаў Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 81. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).