Фізіка плазмы
Выгляд
Фізіка плазмы — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і паводзіны плазмы, у прыватнасці, у магнітных палях.
Для фізікі шчыльнай плазмы справядліва сцвярджэнне, што яе можна лічыць падраздзелам фізікі суцэльных асяроддзяў, бо пры даследаванні шчыльнай плазмы гаворка ідзе пра макраскапічныя паводзіны часткова або цалкам іанізаванага суцэльнага асяроддзя. Аднак разрэджаная плазма не заўсёды адэкватна апісваецца метадамі механікі суцэльных асяроддзяў.
Асноўныя напрамкі даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]- Устойлівасць плазмы ў знешніх палях
- Хвалі ў плазме
- Электрычныя, магнітныя і аптычныя ўласцівасці плазмы
- Дыфузія, праводнасць і іншыя кінетычныя з’явы ў плазме
- Дынаміка плазмы з умарожаным у яе магнітным полем (магнітагідрадынаміка)
- Фізіка касмічнай плазмы (іанасфера, структура зорак, плазма ў міжзоркавай і міжгалактычнай прасторы)
Асноўнае прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]- Утрыманне плазмы ў магнітных пастках (такамак, стэларатар); кіраваны тэрмаядзерны сінтэз
- Магнітагідрадынамічны генератар
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арцимович Л. А., Сагдеев Р. 3. Физика плазмы для физиков. — Москва: Атомиздат, 1979.