Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў
Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў | |
---|---|
руск.: Михаил Александрович Чалисов | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1973 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | Данецкі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт,Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі ўніверсітэт імя М. І. Пірагова, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1941) |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Іванавіч Юшчанка[d] |
Міхаіл Аляксандравіч Ча́лісаў[1] (руск.: Михаил Александрович Чалисов; 2 (14) сакавіка 1898, Таганрог — 26 ліпеня 1973, Мінск) — урач, вучоны ў галіне псіхіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Таганрогу. У 1916—1917 гг. вучыўся ў Петраградскім псіханеўралагічным інстытуце, у 1917—1919 гг. у Данецкім універсітэце[2]. У 1919 годзе быў мабілізаваны і да 1920 года служыў радавым у белай арміі ў Новачаркаску, у 1920 годзе — лекарскі памочнік у Чырвонай Арміі[2]. У 1920—1921 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Данецкага ўніверсітэта, 1921—1922 гг. працаваў урачом у амбулаторыі, загадчыкам халернага барака ў Цюмені, памочнікам галоўнага ўрача павятовай бальніцы ў горадзе Ішым[2]. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данецкага ўніверсітэта, працаваў ардынатарам клінікі нервовых і душэўных хвароб (у 1926—1930 гг. асістэнтам) і адначасова асістэнтам кабінета па вывучэнню злачынца і злачыннасці. У 1930—1932 гг. займаў пасаду загадчыка эксперыментальна-лабараторным аддзяленнем Інстытута псіхіятрыі ў Харкаве, у 1932—1933 гг. старэйшага асістэнта клінікі неўрозаў, загадчыка біяхімічным аддзелам Усеўкраінскай псіханеўралагічнай лабараторыі. У 1933—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай Сталінскага медыцынскага інстытута. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1941 годзе. У 1941—1944 гг. у Свярдлоўскай вобласці — загадчык фізіятэрапеўтычным кабінетам, начальнік медыцынскай часткі, начальнік эвакашпіталя. У 1944—1946 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Сталінскім медыцынскім інстытуце, у 1946—1949 гг. — прафесар кафедры псіхіятрыі ў 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце, у 1949—1951 гг. — кансультант санаторыя УЦСПС.
У 1951—1973 гг. М. А. Чалісаў на пасадзе загадчыка кафедрай псіхіятрыі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1952—1968 гг. — галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя БССР.
Памёр 26 ліпеня 1973 года, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
М. А. Чалісаву належаць навуковыя працы па клінічнай псіхіятрыі. Таксама займаўся пытаннямі біяхіміі чалавека, лячэння шызафрэніі (прапанаваў метад яе інсулінавай тэрапіі), праблемы алкагалізму[2]. Правёў першыя ў СССР вопыты па стварэнню эксперыментальных мадэляў кататанічнага сіндрому[2].
Займаў пасаду старшыні Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў. Уваходзіў у склад Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Невропатология и психиатрия» і быў сарэдактарам раздзела «Псіхіятрыя» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі[2].
Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх з’ездаў і канферэнцый псіхіятраў, удзельнічаў у міжнародных з’ездах і канферэнцыях.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Чалисов Михаил Александрович (02(14).03.1898-26.07.1973) (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чалісаў Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 212.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Псіхіятры СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Выкладчыкі БДМУ