Перайсці да зместу

Міхаіл Андрэевіч Блішч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Андрэеевіч Блішч
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 лістапада 1917(1917-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1966(1966-05-09) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр сцэнаграфія, пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Іван Восіпавіч Ахрэмчык і Сяргей Піліпавіч Нікалаеў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Андрэеевіч Блішч (7 лістапада 1917, Заспа, Рэчыцкі павет, Мінская губерня — 9 мая 1966, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак тэатра, жывапісец.

Нарадзіўся 7 лістапада 1917 года ў вёсцы Заспа[1]. З 1934 па 1938 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў І. Ахрэмчыка, а пасля ў С. Нікалаева.

З 1938 па 1956 гады працаваў мастаком Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[1], спачатку выканаўцам дэкарацый, потым пастаноўшчыкам.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1949.

Памёр 9 мая 1966 года.

Працаваў у сцэнаграфіі, станковым жывапісу і графіцы. Выканаў афармленне оперных і балетных спектакляў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета: «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1949), «Алека» С. Рахманінава (1950), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951), «Марынка» Р. Пукста (1956), «Жызель» А. Адана (1953), «Лаўрэнсія» А. Крэйна (1955). Аформіў драматычныя пастаноўкі «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча (1952, тэатр Я. Купалы), «Гады вандраванняў» А. Арбузава (1954, Гомельскі абласны драматычны тэатр).

У станковым жывапісу напісаў пейзажы: «Купальскі вечар» (1960), «Саўгас „Аколіца“» (1961), «Дарога на Красную Паляну» (1962), «Стары Мінск» (сярэдзіна 1950-х), «Капры Салігорска» (пачатак 1960-х) і інш. Зрабіў насценную размалёўку «Дэман» (1958) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Да станковай графікі належаць твор «Беларускі тэатр „Батлейка“» (1959), эскізы дэкарацый спектакляў, эскізы касцюмаў для беларускіх танцавальных і харавых калектываў.

Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1939 г. Карціны Міхаіла Блішча неаднаразова экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[2][3]. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў г. Мінску ў 1969 і 2017 годзе[4].

Творы Міхаіла Блішча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі тэатральнага мастацтва Беларусі, а таксама ў Музеі Бахрушына ў Маскве[1].


  1. а б в Блішч Міхаіл Андрэевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. И дольше века...(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.
  3. ПЛЫНЬ ЧАСУ. Выстаўка твораў мастакоў Беларусі — юбіляраў 2017 года. Национальный художественный музей Республики Беларусь.
  4. ArtMuseum.by Торжественное открытие выставки «Михаил Блищ. К 100-летию со дня рождения»