Міхаіл Антонавіч Старавойтаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Антонавіч Старавойтаў
Дата нараджэння 7 мая 1923(1923-05-07)
Месца нараджэння вёска Якімавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь
Дата смерці 11 красавіка 1944(1944-04-11) (20 гадоў)
Месца смерці Адэская вобласць, Украіна
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411944
Званне радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Міхаіл Антонавіч Старавойтаў (7 чэрвеня 1923, вёска Якімавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць11 красавіка 1944, Адэская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Удзельнік баёў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Сцяпным і 3-м Украінскім франтах.

Радавы М. Старавойтаў вызначыўся 25 сакавіка 1944 г. на тэрыторыі Адэскай вобласці ў раёне сяла Вінаградны Сад. Пасля фарсіравання ракі Паўднёвы Буг 25—26 сакавіка прымаў удзел у адбіцці контратак праціўніка. Быў паранены і памёр ад ран[1].

Пахаваны ў сяле Райкі Вялікаміхайлаўскага раёна Адэскай вобласці[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названы школа[2] ў вёсцы Мілаславічы Клімавіцкага раёна і вуліца[3] ў горадзе Клімавічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 154—155. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]