Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч
| Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рыгор Якаўлевіч Кісялёў | ||||||
| Пераемнік | Людміла Канстанцінаўна Сухнат | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 лютага 1919 |
||||||
| Смерць | 28 сакавіка 1987 (68 гадоў) | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Міхаі́л Гаўры́лавіч Мінкевіч (15 лютага 1919, Гулічы, Менская губерня — 28 сакавіка 1987) — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 лютага 1919 года ў заможнай[1] сялянскай сям’і ў Гулічах Слуцкага павета, цяпер Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі. Яго бацька ў складзе дэлегацыі ездзіў да польскага міністра адукацыі з просьбай не закрываць гімназію ў 1931 годзе[2]. Пасля закрыцця Клецкай, вучыўся Віленскай беларускай гімназіі, падчас вучобы далучыўся да КПЗБ і ў 1936 годзе выключаны. Матуру (дыплом) атрымаў у Гродзенскай польскай гімназіі[3]. Паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Вучыўся адзін курс (1937/38 вучэбны год), арыштаваны за леварадыкальную дзейнасць. Сядзеў у Гродзенскай турме разам з Валянцінам Таўлаем і Піліпам Пестраком. Вызвалены ў верасні 1939 года падчас заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі.[1]
Хацеў працягваць медыцынскую адукацыю. Захавалася распараджэнне ад 7 кастрычніка 1939 года пра аднаўленне яго студэнтам Віленскага ўніверсітэта, падпісанае Іванам Клімавым, галоўным упаўнаважаным часовай савецкай адміністрацыі ў Заходняй Беларусі. Аднак, 10 кастрычніка 1939 года падпісаны дагавор пра перадачу Вільні і Віленскай вобласці і ўзаемадапамозе паміж СССР і Літвой. У кожным разе, Мінкевіч болей не вучыўся ў Віленскім універсітэце.[1]
Вярнуўся ў Гулічы. Мясцовыя актывісты КПЗБ удзельнічалі ў фарміраванні савецкіх мясцовых органаў улады. У пачатку 1940 года сфарміравана Ляхавіцкае часовае ўпраўленне, Міхаіл Мінкевіч працаваў у ім інспектарам аддзела адукацыі, потым загадчыкам Ляхавіцкага валаснога аддзела народнай адукацыі. У 1940 годзе паступіў на гістарычны факультэт Баранавіцкага настаўніцкага інстытута.[3]
Вясною 1941 года прызваны ў Чырвоную Арміі. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны як механік-вадзіцель танка ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім фронце. Двойчы паранены.[3]
3 1945 года на педагагічнай, савецкай і партыйнай рабоце. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1950-х гадах дырэктар Нягневіцкай сярэдняй школы, таксама выкладаў там гісторыю. З пачатку 1958 года загадчык аддзела народнай адукацыі Навагрудскага раёна. Неўзабаве, у 1958 годзе прызначаны старшынёй Свіслацкага райвыканкама, потым першы сакратар Свіслацкага райкама КПБ. З 1962 года сакратар парткама Лідскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з 1965 — першы сакратар Лідскага райкама КПБ. У 1968—1985 гадах — Міністр асветы БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7 і 8-га скліканняў. Выбіраўся членам ЦК КПБ.
У савецкія часы не хаваў вучобы ў Клецкай і Віленскай беларускіх гімназіях. У архіве Арсеня Ліса ёсць лісты Мінкевіча па-беларуску з успамінамі пра гэты перыяд.[1]
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]
- У 1988 годзе імя Міхаіла Мінкевіча нададзена сярэдняя школа ў Жарабковічах Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. На будынку шкоды мемарыяльная дошка Міхаілу Мінкевічу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Аляксандр Горны. Міхаіл Мінкевіч — вучань Віленскай беларускай гімназіі, які стаў міністрам асветы БССР. facebook.com (11 кастрычніка 2025).
- ↑ Захады ў справе проціў ліквідацыі беларускай гімназіі ў Клецку // Крыніца : газета. — 1931. — 10 ліпеня — № 23. — С. 1-2.
- ↑ а б в Людміла Петрулевіч. Лёс Міністра асветы БССР быў пераплецены і з Лідчынай (руск.). lidanews.by. Праверана 16 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.
- Міністры асветы БССР
- Старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Навучэнцы Клецкай беларускай гімназіі
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
