Перайсці да зместу

Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч
Дата нараджэння 25 ліпеня 1899(1899-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1937(1937-10-27) (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці электратэхнік
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч (25 ліпеня 1899, мяст. Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён — 27 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — беларускі электратэхнік. Кандыдат тэхнічных навук (1932).

У 1922 годзе эміграваў з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. У 1928 годзе скончыў Пражскі электрамеханічны інстытут; у 1928—1930 гадах аспірант гэтага інстытута. У верасні 1927 у Празе пазнаёміўся з Я. Купалам[1].

Беларускія дзеячы падчас прыезду дэлегацыі беларускіх літаратараў у Прагу ў 1927 годзе. Сядзяць: Міхась Чарот, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Зарэцкі, Мікола Шыманка. Стаяць: Алесь Карповіч, Антон Жук, Лявон Шавейка, Міхась Каўцэвіч, Наталля Сазановіч-Орса, Пётр Орса, Юрка Муха

У 1926-1929 гадах старшыня Саюза студэнтаў — грамадзян БССР.

У 1930 годзе пераехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я. Купалы ў Мінску. З 1931 старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар інстытута. Кандыдат тэхнічных навук (1932)[1].

У 1931—1932 гадах член бюро палітэмігрантаў пры ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) БССР[1].

Арыштаваны 25 жніўня 1937 года. Асуджаны асобнай тройкай 25 кастрычніка 1937 г. да НМП. Расстраляны 27 кастрычніка 1937 г. у Менску. Рэабілітаваны ў 1957 г[1].

Зноскі