Міхаіл Львовіч Гаўхфельд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Львовіч Гаўхфельд
Дата нараджэння 27 красавіка 1948(1948-04-27) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Міхаіл Львовіч Гаўхфельд (нар. 27 красавіка 1948, Мінск) — беларускі архітэктар. Прафесар (2007), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1967 годзе архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, у 1974 годзе архітэктурны факультэт БПІ.

З 1968 па 2013 гады працаваў у «Мінскпраекце», прайшоў шлях ад тэхніка-архітэктара да галоўнага архітэктара, намесніка дырэктара ў 2001—2004 і 2008—2013 гадах. У 2004—2008 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры і горадабудаўніцтве. У 1992—2002 гадах — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. У 2013—2017 гадах загадчык аддзела, галоўны архітэктар філіяла ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

З 1999 года член праўлення, з 2007 года — намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў Мінску (аўтар ці кіраўнік аўтарскага калектыва): комплекс інтэрнатаў на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вул. Ангарскай (1968—1972, у сааўтарстве), Палац культуры МАЗ (1969—1974), ПДП жылога раёна па вул. Пуліхава (1975), ПДП рэканструкцыі пл. Леніна (1975), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» да ХХII Алімпійскіх гульняў (1976—1980), будынак суда Савецкага раёна па вул. Мірашнічэнкі і будынкі судоў па вул. Шаранговіча (1997), грамадска-спартыўны цэнтр МАЗа ў парку 900-годдзя г. Мінска (1987—1991), мемарыяльны комплекс на месцы могілак па вул. Калектарнай (1991), гасцініца «Алімпіец» па вул. Карбышава (1982—1999), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1996—2002), пашырэнне і мадэрнізацыя Нацыянальнага тэніснага цэнтра па пр. Пераможцаў (1995—2003), універсальны спартыўна-відовішчны і аздараўленчы цэнтр (Футбольны манеж) і лыжна-ролеравая траса па пр. Пераможцаў (1997—2004), комплексная рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Незалежнасці з падземным грамадска-гандлёвым цэнтрам «Сталіца» (2000—2005), забудова праспекта Дзяржынскага ад МКАД да вул. К. Цэткін (2003—2013), памятны знак «Беларусь партызанская» (2005), комплекс у Шчомысліцы (2011), комплекс «Белтрансгаз» па вул. Францыска Скарыны (2008) і па вул. Філімонава (2012), Пасольства Казахстана ў Мінску (2014) і многія іншыя.

У іншых гарадах: падземны комплекс «Арталык» з рэканструкцыяй цэнтральнай плошчы г. Астана (2007), рэканструкцыя прыморскай часткі Баку, Нацыянальны Алімпійскі цэнтр у Баку, Пасольства Беларусі ў Азербайджане (2010).

Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па праблемах сучаснай архітэктуры.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Падзякай Прэзідэнта Беларусі (1998), Ганаровымі граматамі Мінгарвыканкама, МАіБ і інш. арганізацый. Медалямі і дыпламамі міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў, медалямі ВДНГ СССР, ганаровы прыз «Дойлід Беларусі» (2017).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]