Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:28, 9 красавіка 2013, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, replaced: дзьдз → ддз, сытэ → сітэ, ны універсітэ → ны ўніверсітэ, е у → е ў (2), зьб → зб, у у → у ў, Бэз → Без (3), асцяў → асц using AWB)
Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч
Фатаграфія
М. Станюта. «Партрэт М. Філіповіча»
Дата нараджэння 27 мая 1896(1896-05-27)
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 1947(1947)
Месца смерці Масква
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Анікіта Пятровіч Хатулёў, Канстанцін Аляксеевіч Каровін, Роберт Рафаілавіч Фальк і Aleksandr Drevin[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Малюнак набіванкі «Вербніца» з альбома «Віцебская набіванка». 1920-я гады
Ілюстрацыя да паэмы «Босыя на вогнішчы» М. Чарота
На Купалле. 1921
Бітва на Нямізе.1922
Жанчына ў намітцы. 1928
Ілюстрацыя да беларускай народнай казкі «Паляшук і чорт»

Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч (27 мая 1896), Мінск1947, Масква) — беларускі жывапiсец, графiк, этнограф, педагог. Адзін з першых айчынных мастакоў, хто звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі[1].

Біяграфія

Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1910—1917) у К. Я. Ермакова, Д. М. Полазава, Маскоўскім Межавым інстытуце (1918—1919), адначасова ў прыватнай студыі А. П. Хатулёва; Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях / Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (Масква, 1919—1921; 1925—1930) у К. А. Каровіна?!, А. Д. Дрэвіна  (руск.), Р. Р. Фалька?![2].

У 1921 г. удзельнічае ў першай савецкай выставе ў Мінску (супрэматычныя творы). У 1927 г. уступае ва Усебеларускае аб'яднанне мастакоў. У тым жа годзе прымае ўдзел у беларускім раздзеле савецкага павільёна міжнароднай выстаўкі «Мастацтва кнігі» у Лейпцыгу[3].

У 1922—1923 гг. — мастацкі інструктар аддзела выяўленчага мастацтва пры Галоўпалітасвеце ў Мінску[2]. У 1923 г. — загадчык афармлення Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве[2]. 1923—1925 гг. — загадчык мастацкага аддзела ў Беларускім дзяржаўным музеі. У 1929 г. прымае ўдзел у 3-й усебеларускай мастацкай выстаўцы (карціна "Бітва на Нямізе і яшчэ каля 40 карцін). У 1930-х — працяглая творчая камандзіроўка ў Сярэднюю Азію[4].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. У 1944—1945 гг. — загадчык мастацкага аддзела Дзяржаўнага выдавецтва ў Мінску[2].

Творчасць

Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў серыю антыфашысцкіх карыкатур. Вялікую значнасць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Міншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палессі[5]. Творы М. Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным каларытам, самабытнасцю[5].

Прыхільнасць да акадэмічнага рэалізму пад час навучання ў Маскве змяняецца захапленнем імпрэсіянізмам. Пасля знаёмства з творчасцю і тэорыяй К. Малевіча пачынаецца супрэматычны перыяд. У верасні 1921 г. у Мінску выстаўляе творы «Супрэматызм», «Максімальнае выяўленне колеру», «Канструкцыя плоскасцяў».

Пасля вяртання ў Беларусь працягвае вывучаць узоры беларускага народнага мастацтва. У выніку яго вандровак па Беларусі было складзена 10 альбомаў з замалёўкамі тканін, разьбы, народных строяў[6].

Адна з першых карцін на народную тэматыку — «Казка» («Казачны сюжэт»). У 1921—1922 г. стварае шэраг карцін на этнаграфічныя матывы: «На Купалле», «Вясна», «Скокі праз вогнішча», «Карагод», «Народнае гулянне»[6].

Адначасова працуе як ілюстратар. У 1922 г. ілюструе «Босых на вогнішчы» М. Чарота[6]. 3 (ст. 182) У 1924 г. стварае графічны цыкл ілюстрацый да беларускіх народных казак «Сучкін сын», «Іванка-дурачок», «Паляшук і чорт»[7].

У 1930-х з'яўляюцца творы на сярэднеазіяцкія матывы. У часы вайны прыймае ўдзел у афармленні перыядычных выданняў, у тым ліку ў часопісе «Партизанская дубинка». У апошнія гады жыцця працаваў у жанры лірычнага пейзажу[8].

Змітрок Бядуля апісаў свае ўражанні ад нацюрморта «Без і купальніца» наступным чынам[9]:

" …Букет безу — у розных пералівах, такая свежасць колераў, ажно здаецца: чуеш пах безу, чуеш вясну. А гэта ўсё — у невялічкім букеце… Праўда, ёсць часцяком незавершанасць. Адразу бачым, што мастак пэўнай дарогі ў сваёй творчасці яшчэ не знайшоў. Кожны вобраз як бы кажа: «Дамалёўвай сам!» — і будзіць фантазію гледача "

Зноскі

  1. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976. с. 256
  2. а б в г д «И дольше века…» Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў
  3. Баразна М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. Мінск, «Беларусь», 2007. с. 52
  4. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976.
  5. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  6. а б в Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007, с. 182
  7. Баразна М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. Мінск, «Беларусь», 2007., с. 52
  8. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976., с. 357
  9. «Мітусяцца фарбы, ажно слепяць вочы…»

Спасылкі