Міхаіл Паўлавіч Томскі
Міхаіл Паўлавіч Томскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Михаил Павлович Томский | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Іванавіч Дагадаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 кастрычніка 1880 |
||||||
Смерць |
22 жніўня 1936 (55 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | венг.: Mihail Pavlovics Jefremov | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, прафсаюзны дзеяч | ||||||
![]() |
Міхаіл Паўлавіч Томскі (сапраўднае прозвішча — Яфрэмаў; 31 кастрычніка 1880, Колпіна — 22 жніўня 1936, Каралёў) — савецкі палітык і прафсаюзны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’і. У кастрычніку 1904 года ўступіў у РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 года, падчас якой быў арыштаваны царскімі ўладамі і адпраўлены на 4 месяцы ў ссылку ў Томск, ад назвы гэтага горада Яфрэмаў ў наступстве узяў сабе псеўданім Томскі.
Пасля вяртання з ссылкі заняўся прафсаюзнай і партыйнай працай. Зноў арыштаваны ў 1911 годзе і асуджаны на 5 гадоў катаржных работ, вясной 1916 накіраваны на пасяленне ў Іркуцкую губерню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Томскі стаў членам Палітбюро ЦК РКП(б), у 1919 годзе ўзначаліў Усесаюзны цэнтральны савет прафесійных саюзаў.
У 1925 годзе сумесна са Сталіным, Бухарыным, Рыкаў выступаў супраць «Новай апазіцыі» Зіноўева і Каменева. У студзені 1929 Томскі разам з Бухарыным і Рыкавым выступіў супраць згортвання НЭП і фарсіравання індустрыялізацыі і калектывізацыі. Сталін абвясціў гэтую пазіцыю «правым ухілам» і Томскі быў зняты з пасады старшыні УЦСПС. У 1930 быў выведзены са складу Палітбюро. У жніўні 1936 года ў ходзе судовага працэсу «антысавецкага аб’яднанага трацкісцкага цэнтра», калі Зіноўеў і Каменеў сталі даваць паказанні аб датычнасьці Томскага, Рыкава, Бухарына да контррэвалюцыйнай дзейнасці, пракуратура СССР пачала расследаванне ў дачыненні да гэтых асобаў. Даведаўшыся пра гэта, Томскі застрэліўся ў сябе на дачы ў Болшава (цяпер — Каралёў).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Царскасельскім павеце
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Члены КПСС
- Асобы
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Палітычныя псеўданімы
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Члены УЦВК
- Члены Прэзідыума ЦВК СССР
- Члены ЦВК СССР
- Палітыкі-самазабойцы
- Застрэліліся ў СССР
- Члены Выканкама Камінтэрна
- Бальшавікі
- Дэлегаты V з’езда РСДРП
- Дэлегаты VIII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты IX з’езда РКП(б)
- Дэлегаты X з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIV з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XV з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XVI з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Члены Аргбюро ЦК УКП(б)