Міхаіл Пятровіч Плышэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Пятровіч Плышэўскі
Дата нараджэння 1862 ці 1 лістапада 1862(1862-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1937(1937-08-19)
Месца смерці
У ліку святы
Дзень памяці 15 кастрычніка
Альма-матар

Міхаіл Пятровіч Плышэўскі (1 лістапада 1862, в. Варонічы — 19 жніўня 1937, Мінск) — беларускі протаіерэй, святы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Варонічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці).

Сям’я паходзіць з сям’і патомных святароў. Яго бацька — Пётр Плышэўскі, скончыў Мінскую духоўную семінарыю і ў 1854 годзе быў пасвечаны ў іерэя. Да 1910 года быў пробашчам Свята-Міхайлаўскай царквы ў Варонічах, а ў 1884 ён быў узнагароджаны набедранікам і скуф’ёй.

Цвёрда вырашыўшы пайсці па бацькаўскім шляху, Міхаіл паступае ў Мінскае духоўнае вучылішча, а пасля і ў Мінскую духоўную семінарыю, пасля заканчэння якой, у 1890 годзе, ён быў пасвечаны ў сан іерэя. У 1893 годзе Міхаіл Плышэўскі быў прызначаны пробашчам Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Пагарэлае.

У 1912 годзе Міхаіл Плышэўскі быў пераведзены ў вёску Шацк і прызначаны пробашчам Свята-Іллінскага храма.

25 чэрвеня 1914 года духавенствам царквы другой акругі Ігуменскага павета быў абраны на трохгадовы тэрмін дэпутатам на епархіяльны з’езд. Пасля канчатка мандата, у 1917 годзе, айцец Міхал быў узнагароджаны нагрудным крыжам. У 1917 годзе бальшавіцкая ўлада ўбачыла ў асобе пастыра «ворага пралетарскай рэвалюцыі». Неаднакратна арыштоўваўся па непраўдзівых вінавачаннях: у 1929 годзе ён прабыў у турме год і шэсць месяцаў, у 1932 тры месяца, а ў 1933 больш трох тыдняў. Гэтымі арыштамі айца Міхала спрабавалі запалохаць.

Падчас Усесаюзнага попісу насельніцтва, бацька Міхаіл заклікаў жыхароў Шацка не баяцца савецкай улады і запісвацца вернікамі. Нязбожная ўлада палічыла гэта недаравальнай вольнасцю контррэвалюцыйнага характару і прымусіла зрачыся ад сану.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Апошні раз быў арыштаваны 17 чэрвеня 1937 года. Яму былі паданы стандартныя вінавачанні ў антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасці. Пад следствам знаходзіўся ў Чэрвенскай турме НКУС. Устойліва перанесячы ўсе катаванні, айцец Міхаіл не толькі не зрокся ад сану, на што яго падштурхоўвалі, але і адважна выкрываў нязбожнікаў. За гэта і многае іншае, 12 жніўня 1937 года тройкай НКУС за «антысавецкую дзейнасць» быў прысуджаны да вышэйшай меры кары, то бок да расстрэлу. Прысуд быў прыведзены ў сілу 19 жніўня 1937 года ў Мінскай турме НКУС.

Рэабілітацыя[правіць | правіць зыходнік]

21 сакавіка 1989 года Міхаіл Плышэўскі быў рэабілітаваны пракуратурай БССР. У 1999 годзе Сінодам Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы прылічаны да ліку святых навамучаніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]