Выганічы (Валожынскі раён)
Выгляд
Вёска
Выганічы
| ||||||||||||||||||||||
Вы́ганічы[1] (трансліт.: Vyhaničy, руск.: Выгоничи) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Выганіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1703 годзе як маёнтак у Мінскім ваяводстве ВКЛ[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Праз Выганічы цячэ рэчка Выганічанка. На карце XVIII ст. (ПГМ) яна пазначаная як Грыня.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Рэшткі сядзібы Вайдзевічаў
- Сядзіба Жыдовічаў «Грынюкі»
- Мемарыяльны знак у гонар дзекабрыста А. А. Бястужава
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Рудольфавіч Грушвіцкі (1828—1904) — беларускі кампазітар.
- Багдан Міхалавіч Грушвіцкі (1870 — пасля 1919) — мінскі гарадскі камісар (1919) у часы Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 120
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выганічы (Валожынскі раён)- Выганічы (Валожынскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
