Перайсці да зместу

Міхаіл Сямёнавіч Будавей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Сямёнавіч Будавей
Дата нараджэння 31 студзеня 1949(1949-01-31) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Жанр станковая графіка[d] і кніжная графіка
Вучоба
Член у

Міхаіл Сямёнавіч Будавей (нар. 31 студзеня 1949, в. Карацк, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1982). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: кампазіцыйныя партрэты Я. Коласа (1981), У. Караткевіча, Н. Гілевіча, Я. Брыля, П. Панчанкі (1982), B. Быкава (1983), І. Шамякіна (1984), C. Палуяна («Ён быў як месяц адзінокі», 1991), І. Лучанка і М. Барысевіча (1985); серыі «Пачынальнікі» (1987), «Патсдам. Парк. Сан-Сусі» (1991), «Сцежкаю да храма» (1992); дыптых «Ад продкаў да Адраджэння» (1992); цыкл «Начныя краявіды» (1994—95).

Аформіў кнігі: В. Гігевіча «Астравы на далёкіх азёрах», Н. Гілевіча «Святлынь», А. Куляшова «Крылы», С. Палуяна «Лісты ў будучыню», У. Рубанава «Светлы ручай любві», Я. Брыля «Пробліскі», В. Біянкі «Лясная газета» і інш.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]