Міхаіл Сямёнавіч Корзун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Сямёнавіч Корзун
Михаил Семёнович Корзун (2019).jpg
Дата нараджэння 10 жніўня 1935(1935-08-10) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1996)
Альма-матар

Міхаіл Сямёнавіч Корзун (нар. 10 жніўня 1935, в. Мышкавічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (2008).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1957), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Усеагульная гісторыя», 1965).

Працаваў ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце (гістарычны факультэт, кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, прафесар).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма; культура і гістарыяграфія антычнасці; гісторыя Рускай праваслаўнай царквы (10 ст. — 2000 г.).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Социально-политическая борьба в Афинах в 444—425 гг. до нашей эры / М. С. Корзун. — Минск, 1975.
  • Русская православная церковь на службе эксплуататорских классов, Х век — 1917 г. / М. С. Корзун. — Минск, 1984.
  • История Русской православной церкви, Х век — 2000 год : учебно-методический комплекс для студентов исторического факультета / М. С. Корзун. — Минск, 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корзун Міхаіл Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 419. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8..
  • Корзун Міхаіл Сямёнавіч // Гістарычны факультэт : [да 70-годдзя заснавання] / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 93.
  • Корзун Михаил Степанович // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 180—181.