Міхаіл Сяргеевіч Кацар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Сяргеевіч Кацар
Дата нараджэння 25 кастрычніка (7 лістапада) 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 1995
Месца смерці
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d]
Альма-матар
Партыя

Міхаіл Сяргеевіч Ка́цар (25 кастрычніка (7 лістапада) 1906, в. Клімавічы, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 1995) — беларускі савецкі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафесар (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры (1939). Член КПСС з 1928 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. у АН БССР (у 1946—1950 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва, у 1950—1957 гг. у Інстытуце літаратуры, у 1957—1964 гг. загадчык сектара выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). У 1953—1956 гг. загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Асноўныя працы па праблемах гісторыі беларускага старажытнага і савецкага мастацтва і архітэктуры.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская архитектура. Исторический очерк. Мн., 1956.
  • Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957.
  • Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1960.
  • Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода. Мн., 1969.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]