Міхаіл Сільвестравіч Міхайлаў-Іваноў
| Міхаіл Сільвестравіч Міхайлаў-Іваноў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | палітык |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1894 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 верасня 1931[1] (36 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Член у | |
Міхаіл Сільвестравіч Міха́йлаў-Івано́ў (сапраўднае Семяню́к; 3 лістапада 1894, в. Райск, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 28 верасня 1931) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, савецкі гаспадарчы дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1915 года працаваў і вёў бальшавіцкую агітацыю на заводах Петраграда. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і зняволены ў турму. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года — член Петраградскіх Савета і камітэта РСДРП(б), Цэнтральнага савета фабзаўкомаў. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў складзе кіруючага ядра Васілявостраўскага раёна сталіцы. З 1918 года — адзін з кіраўнікоў СНГ Паўночнага раёна Петраграда, член СНГ Украіны. З 1920 года загадчык Петрагубметалу, адзін з арганізатараў савецкага трактарабудавання. З 1927 года — старшыня Ленінградскага машынабуданічага трэста. Са студзеня 1931 года — старшыня Усесаюзнага аўтатрактарнага аб’яднання, член Прэзідыума ВСНГ СССР. Член ВЦВК. Кандыдат у члены ЦК УКП(б) з 1927 года.
Падчас камандзіроўкі ў Сталінград захварэў і праз тры дні пасля дасягнення мэты памёр. Пахаваны 1 кастрычніка 1931 года ў Маскве ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны.
Зноскі
- ↑ Михайлов-Иванов Михаил Сильверстович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Михайлов-Иванов Михаил Сильверстович — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхайлаў-Іваноў Міхаіл Сільвестравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Абрамов А. У Кремлёвской стены. — М.: Политиздат, 1988. стр.192-193, ISBN 5-250-00071-1
- Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982
- Москва. Энциклопедия. Гл. ред. А. Л. Нарочницкий. — М.: «Советская Энциклопедия», 1980, стр.408.
- Ильина Л., «М. С. Михайлов-Иванов», в кн.: Герои Октября, т. 2, Л., 1967.