Міхаіл Уладзіміравіч Агейка
Міхаіл Уладзіміравіч Агейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1928 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Член у |
Міхаіл Уладзіміравіч Агейка (1928) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1928 г. в. Весялова (Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці)[2]. Вучыўся ў Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. У 1945 г. скончыў Навагрудскае педвучылішча, а ў 1947 г. — Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. З 1946 г. — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля пры Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, што ўваходзіла ў склад канспірацыйнай арганізацыі «Чайка», быў дарадцам Центру Беларускага Вызваленчага Руху. Арганізацыя планавала змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. У 1947 г. арганізацыя была выкрытая ў выніку арыштаў сябраў іншай арганізацыі — Саюза вызвалення Беларусі, з якім памылкова ўтрымлівалася сувязь некаторымі ўдзельнікамі «Чайкі» і які быў выдадзены правакатарам Алесем Бажко.
Міхаіл Агейка быў арыштаваны органамі МДБ БССР у пачатку чэрвеня 1947 г. і 16-18 кастрычніка 1947 г. засуджаны ў Баранавічах ваенным трыбуналам паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада СССР і антысавецкая агітацыя) да 10 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме і канцлагерах Комі АССР, працуючы ў вугальных шахтах Інты. Вызвалены па заліках умоўна-датэрмінова 18 лістапада 1954 г., але без права выезду. Толькі 20 красавіка 1956 г. высылка была адмененая. Пасля вызвалення працягваў працаваць на шахтах Інты. У 1963 г. завочна закончыў Варкуцінскі горны тэхнікум. Рэабілітаваны ў снежні 1975 г. Асабовая справа А. № 6816-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобласці.
З 1978 г. на пенсіі і ў тым жа годзе вярнуўся ў Беларусь. Жыве ў Салігорску.
Зноскі
- ↑ http://slounik.org/154726.html Біяграфія Міхаіла Агейкі
- ↑ http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-i?id=26804 Біяграфія Міхаіла Агейкі на старонцы Леаніда Маракова
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Выпускнікі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Навагрудскага педагагічнага вучылішча
- Члены арганізацыі «Чайка»
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне