Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Цікоцкі)
Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі
Дата нараджэння 20 лютага 1922(1922-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 2012(2012-03-24) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Яўген Карлавіч Цікоцкі
Род дзейнасці мовазнавец, журналіст
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «За адвагу»

Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі (20 лютага 1922, Бабруйск — 24 сакавіка 2012) — беларускі мовазнавец і журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вядомага кампазітара Я. К. Цікоцкага. У 1933 годзе сям’я пераехала з Бабруйска ў Мінск, дзе Міхаіл скончыў сярэднюю школу. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 года пад Кобрынам быў паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе М. Я. Цікоцкі паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыў у 1950 годзе. Працаваў журналістам у рэдакцыях газет «Савецкі селянін» і «Калгасная праўда», часопісе «Вожык». Адначасова вучыўся ў завочнай аспірантуры пры кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі, праз 3 гады абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Публіцыстыка Якуба Коласа». З 1953 года М. Я. Цікоцкі працаваў на факультэце журналістыкі БДУ. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Праблемы публіцыстычнага стылю», праз год атрымаў вучонае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны навуковы кірунак М. Я. Цікоцкага — стылістыка. Заснавальнік беларускай стылістыкі, аўтар прац па вывучэнні мовы літаратурных класікаў — Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, М. Лужаніна, У. Караткевіча, І. Мележа і інш. Паклаў пачатак стылістыцы публіцыстычных жанраў — аўтар працы «Стылістыка публіцыстычных жанраў», якая застаецца адзінай у сваім родзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]